Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  


Загрузка...

Ответы на билеты по белорусскому языку - файл 1.doc


Ответы на билеты по белорусскому языку
скачать (554 kb.)

Доступные файлы (1):

1.doc554kb.26.11.2011 06:53скачать

содержание
Загрузка...

1.doc

  1   2   3   4   5
Реклама MarketGid:
Загрузка...
Білет 1

Беларуская мова сярод славянскіх моў

Усе мовы свету, колькасць ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем'і. Найбольш вялікай індаеўрапейская. Усе моўныя сем'і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці і тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў старажытнарымскіх вучоных пісьменнікаў - Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы: усходняя, заходняя і паўднёвая Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія - на польскую, сербалужыцкую , славацкую, чэшскую паўднёваславянскія - на балгарскую, македонскую, сербскахарвацкую, славенскую Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, адносяцца стараславянская і палабская. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), беларусы (9,3 млн.). Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў. Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх утварае сваю дзяржаву, a іх мовы маюць пісьменнасць, з'яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць.
^ Білет 2

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Роля статутаў у гісторыі бел мовы надзвычай высокае. Яны замацоўвалі лепш моўныя здабыткі канцэлярска-юрыдыч. пісьменства свайго часу. Былі ўзорам мовы для шматлікіх пісараў, якія афармлялі дэкрэты сеймаў галоўн. літ трыбунала, анты судоў, дыпламатыч. дакументаў. Арфаграфія ўсіх 3 статутаў хар-ца 2 асн. тэндэнцыі : уніфікацыя графікі, фанетызацыя правапісу. Багацці лексіч. матэрыялу са статутамі не можа параўнацца, не годзен іншы помнік старабел-га пісьменства. Спецыфіка іх лексікі вызнач. тым, што тут закранаюцца самыя разнастайныя бакі грамадскага, гаспадарчага і асабістага жыцця ўсіх сац-х слаеў тагачаснага грамадства. У статутах адлюстраваны ўсе важнейшыя лексікатэматычныя разрады старабел-й лексікі, пачынаючы ад наіменняў дзярж-ых і службовых асоб розных рангаў і заканчваючы падрабязным пералікам с\г культур, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, свойскіх і дзікіх жывел і птушак. Па адносінам кожнага чалавека да сваей мовы магчыма вельмі дакладна судзіць не толькі а яго культурным узроўне, але і а яго грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваей краіны.
^ Білет 3

Формы беларускайй нацыянальнай мовы.

Беларуская нацыянальная мова склалася на аснове мовы беларускай народнасці ў перыяд фарміравання нацыі (канец XVIII — XX ст.). Гэта — літаратурная з яе разнастайнымі стылямі і дыялектная мова. Абедзвюх аб'ядноўвае агульны слоўнік, агульны граматычны лад, агульныя фанетычныя асаблівасці.Літаратурная мова — ўзорная, унармаваная і найбольш прадстаўнічая форма нацыянальнай мовы. Яна займае вядучае месца. Дыялектная мова — вусная тэрытарыяльная разнавіднасць мовы нацыі. Не з'яўляецца агульнана-родным сродкам зносін з-за функцыянальнай абмежаванасці. Літаратурная мова абслугоўвае ўсе сферы жыцця і дзейнасці людзей. Літаратурная мова мае дзве формы — вусную і пісьмовую.Вусная - абслугоўвае надзённыя патрэбы людзей. Яна разлічана на слыхавое ўспрыняцце. Характарызуецца багаццем інтанацыйных магчымасцей, мелодыкай, выразнасцю жывога гучання. Пісьмовая літаратурная мова —апрацаваная і прадуманая фіксацыя мовы з мэтай узнаўлення сказанага. Разлічана на зрокавае ўспрыняцце. Пісьмовая форма літаратурнай мовы мае спецыфіку ў адборы слоў, дае магчымасць прадумана і правільна выкарыстаць словы ў структуры сказаў і г. д. Літаратурная мова знаходзіцца ў цеснай сувязі з дыялектнай: першая імкнецца спыніць развіццё дыялектных адрозненняў, уплываючы на іх з дапамогай нарматыўнага выкарыстання моўных сродкаў; другая з'яўляецца пастаяннай скарбніцай для папаўнення слоўніка літаратурнай мовы, змянення літаратурнай нормы. Аднак паміж літаратурнай і дыялектнай мовай ёсць адрозненні: Літ мова адзіная і абавязковая для ўсіх, хто піша і гаворыць па-беларуску. Дыялектная мова выкарыстоўваецца людзьмі пэўнай тэрыторыі.Літ мова абслугоўвае ўсе сферы грамадскага і культурнага жыцця. Дыялектная мова — бытавая, на ёй размаўляюць у сям'і, на вуліцы. Літаратурная мова строга ўнармаваная, мае дзве фор­мы — вусную і пісьмовую. Дыялектная мова — гутарковая, беспісьмовая мова, не мае строгіх нормаў.
^ Білет 4

Нормы беларускай литаратурнай мовы.

Сучасная беларуская літаратурная мова мае лексічныя, граматычныя, арфаграфічныя і арфаэпічныя нормы.Лексічныя нормы вызначаюць ужыванне слоў. Нормы кожнай літаратурнай мовы замацоўваюцца слоўнікамі, граматычнымі дапаможнікамі.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне фор­мы слова, а таксама спалучэнняў слоў у словазл і сказах. Лексічныя і граматычныя нормы ўласцівыя і вуснай і пісьмовай літаратурнай мове. Арфаграфічныя — толькі пісьмовай, арфаэпічныя — толькі вуснай.Арфаіграфічныя нормы вымагаюць аднастайнага напісання. Вымаўленне не ўплывае на арфаграфічн норму.Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення, акрэсліваюць, як патрэбна вымаўляць гукі і спалучэнні гукаў у словах.
^ Білет 5

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае. Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без.Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: вераб[и\]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гу­чыць [ы]: ад[ы]менны. Ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж']. Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

Білет 6

Правапіс галосных

Напісанне о, э, а: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, у ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а. Літара а пішацца пад націскам і не пад націскам.Выключение з правіла складаюць напісанні о, э, якія не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу. Гэта: 1) напісанне о не пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на традыцыйным прынцыде: імпрэсарыО. 2) Напісанне э не пад націскам у пачатку сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе эстэтыка, эвалюцыя. 3) напісанне ы замест э не пад націскам пасля р, л, за­снаванае на традыцыйным прынцыпе,сюды адносяцца некаторыя словы, даўно запазычаныя з неславянскіх моў.

Напісанне е, ё, я на пісьме перадаецца пазіцыйнае чаргаванне фанем <о>, <э> з <а> у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных.Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных. Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных, а таксама ў любым ненаціскным складзе, ак­рамя першага пераднаціскнога. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я. Літара я пішацца, такім чынам, у першым складзе перад націскам. Выключение складаюць: 1) напісанне лідеры е ў першым складзе перад націскам у іншамоўных словах. 2) напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх; 3) напісанне літары е у часціцы не і прыназоўніку без. 4)напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску. 5) напісанне літары я пасля націску ў канчатках:а) назоўнікаў першага скланення творнага склону адзіночнага ліку б) уканчатках назоўнікаў роднага склону множнага ліку. в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку г) у канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку; жаночага роду роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку,заснаванае на марфалагічным прынцыпе.

Спалучэнне іо: пад націскам: 1) у пачатку слоў іо: іонаабмену, 2) у сярэдзще слоў паміж зычнымі іё, ыё: перыёдыка. не пад націскам: 1) у пачатку слоў іа: іанізацыя, 2) у сярэдзіне слоў паміж зычнымі ія, ыя: кіяскёр 3) у канцы слоў іо, ыо: Токіо. Спалучэннеія: у сярэдзіне слоў пад націскам ія, ыя: фіялка. Спалучэнне іе: у пачатку слоў іе: іерогліф, у сярэдзіне слоў іе, ые: кліент, гі-гіена, дыета, абітурыент; Спалучэнне ео: пад націскам ідэолаг, не пад націскам еа, эа: ідэалогія; Спалучэнне еа: у сярэдзіне слоў еа, эа: Неапалъ; Спалучэнне йо: пад націскам: 1) у пачатку і сярэдзіне слоў ё: маёр, 2) у пачатку ўласных імён йо: Нью-Йорк не пад націскам: 1) у сярэдзіне слоў: маянэз, ) у пачатку ўласных імён иа\ Иашкар-Ала. Спалучэнне [йэ]: незалежна ад націску ў сярэдзіне слоу е: канвеер2)у пачатку уласных імен ue: Йемен.

Напісанне ы, й, і замест каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці = падысці; пасля прыставак на галосны — й: па + й— пайсці. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца, калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца. Што да прыстаўнога і, то пасля прыставак на зычны ён змяняецца на ы: абылгацъ, а пасля прыставак на галосны знікае: па+імчацца.

Напісанне ў-у: ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай; у (складанае) пішацца: 1) у пачатку сказа: 2) пасля зычных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў.3) пасля знакаў прыпынку. 4) пасля галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны склад. Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах. 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага.

Напісанне галосных у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў залежнасці ад гэтага націску: палітэхнікум. Калі націск прыпадае не на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці і г. д., то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага націску:зернесушылка.Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова: педсавет (педагагічны савет).У пачатку састаўных частак складанаскарочаныіс слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не пішацца): медінстытут.
^ Білет 7

Правапіс зычных

Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі так і перад глухімі: абвезці.Напісанне зычных з, с у канцы прыставак перад санорнымі і звонкімі зычнымі шшацца з: змайстравацъ, а перад глухімі - с: бескампрамісны .

Літары д iтпішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галосныэдм а, о, у, ы, э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і Ў канцы слоў: дакладны. Перад ь, галоснымі ё, ю, я, і і мяккім [в'] яны змяняюцца на дз, ц: надзея.Выключэнне складаюць:напісанне літар д і т у іншамоўных словах: дыскатэка. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ш-, -ір-ёр-, -еец-, ейск, -ік-: каранцін.

Падвоеныя зычныя Перадаюцца на пісьме дзвюма аднолькавымі літарамі:суддзя. Не пішуцца падоўжаныя зычныя:ва ўласных,у словах іншамоўнага паходжання: тона. Пры вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне спалучэнняу зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука, паколькі збег зычных. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме. Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных словах. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня.Напісанне спалучэнняу сс, же, шс, гс, хс на стыку ко­раня і суфікса. Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с: белорус + ск = беларускі.Выключэнне складае напісанне прыметнікаў, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і нацыянальнасцей: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення: Нясвіж + ск = нясвіжскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж], [ш]. Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск =лабаранцкі.Выключэнне складаюць прыметнікі, утвораныя ад назваў народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца.

Напісаннне прыстаўных зычных: перад націскным [о] у пачатку і сярэдзіне слова.Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме; перад каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова.Выключэнне складаюць:напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул; напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў;напісанне слоў з прыставачным у. Прыстаўная літара г пішацца перад націскным галосным у пачатку і сярэдзіне слова: у займенщках гэты, гэны, гэтакі; у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі; у прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтулъ, адгэтуль і інш.;у часціцы гэта; у выклічніках гэй, гэ, га, го; у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання.

^ Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс). Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы; словы з прыстаўкамі (уключаючы каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі, псеўда, інфра, пост, паў і інш.); складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі. Пішуцца праз злучок (дэфіс):спалучэнні двух аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага значэння; спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі); спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні; складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі; спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і аб-рэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара ал-фавіта або лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі. Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. Усе ўласныя назвы паводле структуры падзяляюцца на аднаслоўныя,простыя і шматслоўныя (састаўныя). 3 вялікай літары пішуцца простыя:імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а таксама ўласныя імёны, якія ўжываюццй ў значэнні агульнай назвы, але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў; назвы літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў СНД, выдзеленых двукоссем;назвы традыцыйных святаў, пастоў, культавня кніг, гістарычных эпох;прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-), -ёў- -оў- (-аў, -ав-), -ін- (-ЫН-);назвы, утвораныя шляхам складання усечаных асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай літары;абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках;займеннікі Вы і Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы. 3 вялікай літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, бай­ках, якія звычайна з'яўляюцца агульнымі назвамі;геаграфічныя і тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, а таксама неафіцыйныя тэрыторыі і мясціны;астранамічныя адзінкі;часткі свету, якія ўваходзяць у тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі; міфалагічных і рэлігійных асоб.3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў састаўных на­звах, калі яны абазначаюць:імя, імя па бацьку і прозвішча чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей;імя, у склад якога ўваходзяць лічэбнікі;найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі;найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні;асабліва важныя міжнародныя арганізацыі;поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень).3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя назвы гістарычных эпох, падзей.3 вялікай літары пішацца першае слова ў састаўных назвах:сінанімічных назвам са словамі імя, памяць;прэмій увогуле;святаў;гістарычных падзей і розных дакументаў;кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый;устаноў, аб'яднанняў, арганізацый, таварыстваў; газет, часопісаў, літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем;

^ Білет 8

Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс ы,і,й пысля прыставак.

Правапіс мяккага знака і апострафа. Мяккі знак пішацца:на канцы слова: дзень, скакаць;у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным;пасля мяккага [л’] перад любым зычным.Мяккі знак пішацца:пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішня – вішанька; пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень – раменьчык;у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак:злазьце;перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак:сустрэнься; перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: дзецьмі;перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі;у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот. Правапіс літар і, й, ы.Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: знайсці, перайшоў.Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заігрываць, заінець. Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: сысці, сыграць. Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя.Правапіс апострафа:1) у сярэдзіне слоу пасля цв. зыч. : надвор’е2) пасля прыставак на зыч.:аб’езд3) у складаных словах,дзе 1-ая ч. пачын. словамі ДВУХ,ТРОХ,ЧАТЫРОХ:двух’ярусны


^ Білет 9

Правапіс складаных слоў

Складанае слова – слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: трохвугольнік, цёмна-зялёны.У складаных словах могуць быцть два націскі – асноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўганосы. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны.Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы.Пішуцца разам складанаскарочаныя словы ( райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: пяцідзесяты; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал; прыслоўі са словамі што: штогод.Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая – ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка.Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі.


Білет 10

Ужыванне вялікай літары

З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.


Білет 11

Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы

Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець;б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны);в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман;г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы;д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць;е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта. Часціца не пішацца асобна:а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі;б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога;в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна;г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.

Білет 12

Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва

Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкім алфавіце узаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары і, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення.


Білет 13

З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт

Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

Алфавіт.Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск.Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары.розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю, я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц,ч,ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі.
Білет 14

Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова

Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях ро­ду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай сло­ва і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі ко­раня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.
Білет 15

Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.

Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца пря­мым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае зна­чэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з ад­ной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называ­юцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна ней­тральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.Антонімы.Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.
Білет 16

Устарэлыя словы і неагілізмы

^ Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.

Білет 17

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.
Білет 18

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ужывання

Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Першая частка ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў. Другая частка ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.Агульнаўжывальная лексіка складае ядро, з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка ўяўляецца добра вядомай усім носьбітам беларускай мовы, што і забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.
Білет 19

Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.

Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым. Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай. Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай дісьменнасці 14-18 стст..Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы. У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы. Так дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў 14 - першай палове 17 ст., на беларускай літаратурнай мове ў 19 ст. былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны ,навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах.

^ Спецыяльная лексіка. Акрамя агульнанароднай лексікі у літаратурнай мове ёсць многа слоў, якімі карыстаюцца і якія разумеюць галоўным чынам прадстаўнікі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Гэта спецыяльная, або прафесіянальна-тэрміналагічная, лексіка.Да спецыяльнай, або прафесіянальна-тэрміналагічнай, лексікі адносяцца прафесіяналізмы і тэрміны, прафесіяналізмы— словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоўным чынам у вуснай мове людзей пэўнай прафесіі і ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. Тэрмін — гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ў межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ў розных навуках можа мець зусім розныя значэнні. У мастацкіх і публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.
Білет 20

Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі

Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства, так і новых. Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай гэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду, так і запазычанні.Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г. д..3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява поліфункцыянальнасці такіх слоў характарызуецца даследчыкамі як рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем. Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрміналагічным не заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць прыклады азначэння слоў у агульналітаратурных тлумачальных і спецыяльных слоўніках.Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі больш вузкіх паняццяў.У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20—30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў.Утварэнне ж простых (аднаслоўных) тэрмінаў шляхам гэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў займае ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца.Паколькі, як ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам, то наибольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу агульнаўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоўваюцца ў якасці тэрмінаў. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, тэхнічныя тэрміны. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць шматлікія састаўныя тэрміны..Удзельная вага агульнаўжывальных слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Агульналітаратурныя словы беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў, характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што, таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі.Значная частка агульналітаратурных слоў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік «прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да ўскладнення семантычнай структуры слова.. Лексічнае значэнне станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця. Канкрэтызацыі яго фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага неалагізма».Важным спосабам выкарыстання лексікі агульналітаратурнай мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з’яўляецца пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў.Перанос значэнняў у стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на ўласныя імёны..Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў.. У некаторых выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г. д.Частка новых беларускіх тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўсваральныя сродкі беларускай мовы.Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця.Побач з плённымі вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларускіх і іншых славянскіх элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і праблема сінаніміі, варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі дваякага афармлення тэрмінаў. Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыунай выпрацоўцы агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюстроўвае агульнасць рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага жыцця народаў.Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку тэрміналогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з дапамогай розных суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў, некаторая частка — ад асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй утвораных слоў.У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш. Часцей вьйсарыстоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні.
Білет 21

Граматычныя асаблівасці беларускай спецыяльнай лексікі

Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове». Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца тэрміны сімвалы-словы — асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных, так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Аднак існуюць дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнадь вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба адзначыць, што тэрміны прыслоўі не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размеркаванне якіх абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння наогул і тэндэнцыяй да спецыялізацыі афіксаў у тэрміналагічнай лексіцы.Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем.Асаблівасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з'яўляецца наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка адтупін. Такія тэрміны не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны замяняюцца больш кароткімі, якія не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гзта ж з'ява наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрміналагічных словазлучэнняў, якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці.Тэндэнцыя замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага афармлення, пераадолець абумоўленую знакавай спецыфікай тэрмінаў супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных адзінак у плане зместу. Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд, перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.Тэндэнцыя стварэння кароткіх тэрмінаў замест тэрміналагічных словазлучэнняў знаходзіцца ў рэчышчы агульнай заканамернасці паскарэння сацыяльна-прафесіянальнай дыферэнцыяцыі мовы ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.У сферы масавай камунікацыі даволі часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення спецыялістаў. Гзтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў.У сістэме адукацыі функцыянуюць, як правіла, поўныя тэрміналагічныя словазлучэнні, характэрныя для навуковага стылю і кадыфікаваныя ў слоўніках.Меркаванне аб рознаўзроўневым характары сродкаў выражэння значэнняў, змешчаных у агульналітаратурным слове як граматычнай адзінцы, ужо не выклікае сумнення. У галіне даследавання граматычных і лексіка-граматычных значэнняў яно пацвярджаецца і развіваецца не толькі вынікамі выяўлення і апісання рознаўзроўневых сродкаў выражэння, але і даследаваннем комплексаў гэтых сродкаў у іх узаемадзеянні ў працэсе функцыянавання, а таксама вывучэннем характару семантыка-сінтаксічных функцый элементаў такіх комплексаў.Больш праблематычным у параўнанні з рознаўзроўневым характерам выражэння граматычных значэнняў працягвае заставацца пытанне аб рознаўзрбўневым характары намінацый. Метадалагічна правільнай у гэтых адносінах з'яўляецца канцэпцыя, заснаваная на тым, што наяўнасць аналітычнага спосабу выражэння граматычных і лексічных значэнняў лагічна наводзіць на думку аб словаўтваральным аналітызме і пгто словазлучэнне як раздзельнааформленае адзінства не толькі можа, але і павінна разглядацца ў функцыянальнай суадноснасці са словам як дэрывацыйнай адзінкай.Аналіз тэрміналагічных словазлучэнняў дае шырокі матэрыял, які пацвярджае справядліввсць гэтага меркавання. Акрамя таго, з шматлікіх тэрміналагічных словазлучэнняў вылучаюцца такія, у якіх азначаемы кампанент (назоўнік) функцыянальна прыраўноўваецца да пэўнага словаўтваральнага суфікса і выконвае, такім чынам, дэрывацыйную функцыю. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя словазлучэнні прыметнік + назоўнік з агульным значэннем: рэзальнае прыстасаванне. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння прылады або вытворцы дзеяння.У многіх выпадках тэрміны словазлучэнні ўказанага тыпу маюць аднаслоўныя эквиваленты з названым суфіксам. Аднак у некаторых выпадках утварэнне аднаслоўнага тэрміна, якому аддаецца перавага ў тэрміналогіі на аснове прынцыпу кароткасці, бывае немагчымым з прычыны словаўтваральнай і семантычнай недастатковасці адпаведнага прыметніка.Такім чынам, сярод тэрміналагічных словазлучэнняў асобна вылучаюцца словазлучэнні дэрывацыйнага тыпу, сярод якіх мы адрозніваем сінтаксічныя і лексічныя.Спецьіяльнага аналізу заслугоўваюць узнікаючыя ў сувязі з вылучэннем дэрывацыйнага тыпу тэрміналалчных словазлучэнняў пытанні яго суадносІн з іншымі тыпамі тэрміналагічных словазлучэнняў. Разгляд словазлучэяня як сродку тэрмінаўтварэння патрабуе таксама яго аналізу ў сістэме іншьгх сродкаў тэрмінаўтварэння.Актуальнасць даследавання дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў у названых аспектах абумоўлена, з аднаго боку, павелічэннем прадуктыўнасці сінтаксічнага спосабу тэрмінаўгварэння, з другога — узрастальным уплывам мовы навукі на развіццё агульналітаратурнай мовы.Тэрміналагічныя словазлучэнні з'яўляюцда намінатыўнымі адзінкамі, якія характарызуюцца полікампанентнасцю, раздзельнааформленасцю ў структурных адносінах і семантычным адзінствам у адносінах зместу.Характэрняй асаблівасцю тэрміналагічнага словазлучэння як адзінкі мовы з'яўляецца пастаянства яго саставу, што ў аднолькавай ступені адносіцца да тэрміналагічных словазлучэнняў, пабудаваных на аснове розных сінтаксічных тыпаў сувязі.Узаемадзеянне аднаслоўных тэрмінаў (звычайна вытворных) і полікампанентных (з двух, трох і больш слоў) дэрывацыйных тэрміналагічных словазлучэнняў падпарадкоўваецца агульнамоўным заканамернасцям узаемаадносін сінтэтьгчных і аналітычных дэрыватаў і спецыфічным заканамернасцям развіцця і функцыянавання тэрміналогіі.Для больш дыферэнцыяванай характарыстыкі агульнамоўных заканамернасцей узаемадзеяння сінтэтычных і аналітычных дэрыватаў размяжуем іх суадноснасць на стадыі ўтварэння і на стадыі функцыянавання з адначасовым вылучэннем пэўнай спецыфікі кожнай з гэтых стадый у дачыненні да тэрміналагічнай дэрывацыі параўнальна з агульналітаратурнай.Характарьгзуючы агульнамоўныя заканамернасці на стадыі ўтварэння дэрыватаў, мы у цэлым падтрымліваем пункт погляду, згодна з якім «словаўтварэнне азначае «рух» не ад адной формы да другой формы, а ад плана зместу да плана выражэння». На падставе вьгкладзенага вышэй разумения сутнасці словаўтварэння мы не адносім працэс утварэння слоў тэрмінаў тыпу імправізатар і падобных да так званай універбізацыі толькі на той падставе, што існуюць адпаведныя дэрывацыйныя словазлучэнні імправізавальнае.У той жа час нельга пакідаць па-за ўвагай тое, што вытворныя словы даволі часта ўтвараюцца не толькі «на фоне» ужо існуючых словазлучэнняў з аналагічным намінатыўным значэннем, a і пад уплывам імкнення надаць больш кампактную форму асобна аформленаму аналітычнаму ўтварэнню, якім з'яўляецца словазлучэнне.Аналізуючы гэтыя факты, іх агульную аснову і абумоўленасць, трэба шукаць у агульнамоўных заканамернасцях намінатьгўнай дэрывацыі, якія маюць пэўную спецыфіку ў тэрміналогіі.Ва ўзаемадзеянні суадносных тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў на стадыі ўтварэння знаходзяць выражэнне дзве асноўныя тэндэнцыі: тэндэнцыя да збыткоўнасці (у тэрміналогіі — да максімальнай дакладнасці тэрміна) і тэндэнцыя эканоміі моўных сродкаў.У адрозненне ад агульнамоўнай дэрывацыі, калі назва паняццяў, прадметаў рэчаіснасці даволі часта ўзнікае першапачаткова ў форме полікампанентнай намінацыі апісальнага характару, а пазней, над уплывам тэндэнцыі эканоміі моўных сродкаў, атрымлівае больш кампактны выгляд, у тэрмінаўтварэнні суадносны з пэўным дэрывацыйным словаздучэннсм аднаслоўны тэрмін пад уздзеяннем аналогіі і спецыялізацыі тэрмінаўтваральных суфіксаў часцей за ўсё адразу ўзнікае і замацоўваецца ў навуковым стылі ў выглядзе аднаслоўнай намінацыі. Такім чынам, у тэрміналагічнай дэрывацыі пры наяўнасці словаўтваральных магчымасцей адпаведных асноў утварэнне аднаслоўных выгворных намінацый адбываецца звычайна без так званага пераходнага перыяду «ад словазлучзння да слова». Пашыральным і ўдакладняльным элементам, якім звьгчайна ў складзе дэрывацыйных словазлучэнняў выступаюць залежныя кампаненты, у вытворных словах-тэрмінах з'яўляюцца адпаведныя «спецыялізаваныя» суфіксы, што і вырашае праблему матываванасці тэрміна. Так, словаўтваральная структура тэрмінаў з агульным значэннем 'прыстасаванне, механізм' у залежнасці ад характару ўтваральных асноў змяшчае суфіксы -нік, -льнік, -ар(-яр), -атар(-ятар), -цель; спецыяльныя суфіксы маюць у тэрміналогіі аднаслоўныя вытворныя намінацы і асоб па прафесіі, роду дзейнасці; намінаідыі працэсаў, спосабаў дзеяння і г д.На стадыі функцыянавання аднаслоўныя тэрміны часам замяняюцца дэрывацыйнымі словазлучэннямі. Аднак у асноўным пры наяўнасці аднаслоўных дэрыватаў і адпаведных дэрывацыйных словазлучэнняў у сферы функцыяніравання значная перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам, хоць імкненне да аднаслоўнасці намінацыі ажыццяўііяецца далека не заўсёды з прычыны словаўтваральных уласцівасцей слоў, семантычных і стылістычных абмежаванняў, экстралінгвістычных фактараў.У агульналітаратурнай мове разгорнутыя намінацыі больш частотныя ў параўнанні з аднаслоўнымі з прычыны магчымасці пашырэння, намінатыўнай гібкасці, удакладнення паняццяў, выражэння катэгарыяльных прымет галоўнага і залежнага кампанентаў словазлучэнняў, падкрэслівання тых ці іншых элементаў намінацыі.Больш шырокаму функцыянаванню аднаслоўных тэрмінаў у параўнанні з адпаведнымі дэрывацыйнымі словазлучэннямі садзейнічае побач з адзначанай вышэй спецыялізацыяй суфіксаў значна меншая ступень стылістычнай і семантычнай дыферэнцыяцыі тэрмінаў слоў і тэрмінаў словазлучэнняў у параўнанні з аналагічнымі дэрыватамі ў агульнай літаратурнай мове. Важную ролю ў выбары паміж аднаслоўнай намінацыяй і дэрывацыйным словазлучэннем адыгрывае таксама прынцып кароткасці тэрміна ў мэтанакіраванай рабоце па ўпарадкаванню і кадыфікацыі навуковай тэрміналогіі.Тым не менш агульнапрызнаным фактам з'яўляецца тое, што колькасць тэрмінаў словазлучэнняў у кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэме нязменна ўзрастае. Пры гэтым нельга не адзначыць таксама значны колькасны рост шматслоўных тэрмінаў словазлучэнняў, якія даволі часта выклікаюць негатыўную ацэнку лінгвістаў і спецыялістаў пэўных галін ведаў. У залежнасці ад характеру пашырэння тэрміналагічных словазлучэнняў можна вылучыць некаторыя шляхі іх кандэнсацыі. Адзін з такіх шляхоў — сэнсавая кандэнсацыя з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты.Пэўная ступень кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць дасягнута шляхам больш шырокага ўжывання прыставачных утварэнняу замест назоўнікаў з прыназоўнікамі.Шляхам апоры на семантычна дамінуючыя кампаненты можна ўтвараць семантычна кандэнсаваныя словазлучэнні на аснове чатырохслоўных словазлучэнняў.Рад складаных тэрміналагічных словазлучэнняў можа быць кандэнсаваны з некаторай стратай матываванасці. Адным з прадуктыўных шляхоў кандэнсацыі тэрміналагічных словазлучэнняў з’яўляецца ўжыванне складаных слоў замест двухслоўнага дэтэрмінавальнага кампанента і адначасовай элімінацыі асобных слоў (з апорай на семантычна дамінуючыя кампаненты).Адным са спосабаў ажыццяўлення прынцыпу кароткасці тэрмінаў з'яўляецца выкарыстанне прозвішчных намінацый замест матываваных.Пры ўтварэнні складаных прыметнікаў у якасці дэтэрмінавальнага кампанента тэрміналагічных словазлучэнняў узнікаюць пытанні аб межах і ўмовах выкарыстання такіх складаных утварэнняў. Аналіз фактычнага матэрыялу і патрабаванне лагічнасці тэрмінаў сведчаць, што такія ўтварэнні магчымы толькі ў тых выпадках, калі састаўныя часткі складанага прыметніка характарызуюць паняцце з аднаго боку. Няправільнымі з'яўляюцца тэрміналагічныя словазлучэнні, у якіх адна частка дэтэрмінавальнага складанага прыметніка характарызуе паняцце з якаснага боку, а другая — з боку інструмента выканання дзеяння.3 прычыны немагчымасці ўтварэння складаных прыметнікаў, састаўныя часткі якіх характарызуюць паняцце з розньгх аспектаў, не могуць быць кандэнсаваны наступныя трохслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні з двума дэтэрмінавальнымі прыметаікамі.
Білет 22

Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.

Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі.3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.
Білет 23

Асаблівасці навуковага стылю

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі. Гэта стыль навуковых прац (артыкул, дысертацыя, даклад, манаграфія і інш.), падручнікаў, лекцый, дакладаў і паведамленняў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.Асноўныя асаблівасці стылю: інфармацыйнасць, аб'ектыўнасць, лагічнасць, доказнасць, насычанасць адпаведнай тэрміналогіяй. Для навуковага стылю ўласціва шырокае ўжыванне абстрактнай лексікі (паглыбленне, узмацненне, супярэчлівасць, актуальнасць і г. д.). У тэкстах навуковага стылю частотныя складаназалежныя сказы са злучнікамі з тым каб, дзеля таго, каб, з причины таго і інш. Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. Адгалінаванне стылю — навукова-папулярны падстыль. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на масавага чытача, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі, таму вузкаспецыяльныя тэрміны, паняцці не ўжываюцца. Шырока выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі мовы, гутарковыя словы і выразы.
Білет 24

Афіцыйна-справавы стыль.Асаблівасці мовы дакументаў.

Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых адносін людзей, устаноў. Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, загадаў, законаў, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г. д. Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.Асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю: дакладнасць, паслядоўнасць выкладу, адназначнасць, недвухсэнсоўнасць фармулёвак, устойлівасць формы дзелавых папер.Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, зялёны масіў, мець права, давесці да ведама, дагаворныя бакі і інш. У дзелавым стылі такія выразы дарэчныя, яны падкрэсліваюць афіцыйны характар дзелавых папер. Ужыванне канцылярскіх зваротаў у гутарковым, публіцыстычным, мастацкім стылях апраўдана пэўнымі стылістычнымі мэтамі.
Білет 25

Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

Галоўнымі кампанентамі культуры маўлення служаць правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць, дарэчнасць і сцісласць. Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягам стагоддзяў і закадыфікаваны ў аўтарытэтных граматыках і слоўніках. Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў мовы. Акадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгулярна перавыдаюцца і ў перавыданнях зазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні да правапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншых правіл. Важнасць, істотнасць, аўтарытэтнасць літаратурных норм і правіл у змененым выглядзе падмацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюць разнастайныя абмеркаванні і неабходнасці такіх змен моўных правіл у грамадскасці з улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.Толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы, у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы.Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага адукаванага чалавека.Унутры агульнай літаратурн нормы выдзяляюцца арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя , марфалагічныя, сінтаксічныя.Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах.Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету. Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам, націск з'яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова, так і лексічных значэнняў слоў. Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі. Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Дакладнасць,лагічнасць,дарэчнасць,чысціня,выразнасць і багацце маўлення. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі. Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы, размяжоўваць сінонімы. Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам. Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу таму... што, калі... то, раз... так, як толькі... дык і інш.; парадкам слоў. Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з'явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнаеці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і т.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны - асноўная частка - заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.Дарэчнасць маўлення павінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю, і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы і, наадварот. Чыстата маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў, мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, було, плеаназмаў і таўталогій, жарганізмаў, беспадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў, канцылярызмаў, русізмаў, наватвораў і аказіяналізмаў, і шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здольнасці прамоўцы.Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендаваных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы.У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў, лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных, значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваей натуры, цесны кантакт з аўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу і актыўнае выкарыстанне ўсіх моўных сродкаў выразнасці.
Білет 26

Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне.Крылатыя словы, прыказкі і прымаўкі.

^ Фразеалагізмы (устойлівыя спалучэнні слоў)

Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм — своеасаблівая моўная адзінка. Сваім значэннем ён падобны да слова: хоць складаецца не менш як з двух слоў (іх яшчэ называюць кампан е н т а м і), але выражае адно паняцце, значэнне вынікае з усяго ўстойлівага звароту, сэнсава ён непадзельны. Ва ўстойлівых спалучэннях сустракаюцца словы, якія асобна, па-за фразеалагізмам, не ўжываюцца ў мове.Знешне, паводле сваей структуры, фразеалагізм па­добны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне.Сэнс фразеалагізма — не сума значэнняў кампанентаў, як у свабодным словазлучэнні, а зусім іншы.У мове ёсць фразеалагізмы, якім адпавядаюць аманімічныя свабодныя словазлучэнні — гучаць аднолькава, а абазначаюць рознае.Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі.Блізкія значэннем фразеалагізмы можна аб'яднаць у сінанімічныя рады. Як непадзельныя моўныя адзінкі, фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа.Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай.Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця.Пашырэнню прыказак, іх актыўнаму ўжыванню ў вуснай і пісьмовай мове спрыяюць глыбіня думкі, моўнае майстэрства іх стваральнікаў. Прыказкі не старэюць на працягу стагоддзяў, бо нясуць агульначалавечую мараль, выказаную сцісла, лаканічна і ў дасканалай мастацкай форме. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.
Білет 27

Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца рэестравыя словы ў слоўніках у алф або ў алфавітна-гнездавым парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя паметы граматычнага характару. У стылістычную характарыстыку слова ўваходзяць паметы, якія паказваюць на абмежаванае выкарыстанне слоў: разм. (размоўнае), абл. (абласное), тбкіж. (кніжнае), уст., ласк,; на сферу выкарыстання.Тлумачэнне значэння слова складае яго сэнсавую характарыстыку. Значэнне слоў раскрываецца апісальна; шляхам падбору сінонімаў; выяўленнем словаўтваральных сувязей слова. У перакладных слоўніках рэестравае слова тлумачыцца падборам адпаведных слоў з другой мовы.Тлумачэнне значэння слова ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка.У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах.

^ Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» .Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.
  1   2   3   4   5



Скачать файл (554 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации
Рейтинг@Mail.ru