Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  


Загрузка...

Ответы на билеты по белорусскому языку - файл 1.doc


Ответы на билеты по белорусскому языку
скачать (554 kb.)

Доступные файлы (1):

1.doc554kb.26.11.2011 06:53скачать

содержание
Загрузка...

1.doc

1   2   3   4   5
Реклама MarketGid:
Загрузка...
Складаназалежны сказ-складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічна падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца д а д а н а й.Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтызуюцца ў даданай частцы. У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты і г.д.Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа.Злучнік або злучальнае слова звычайна знаходзіцца на пачатку даданай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі ўключаюць залежную частку, якая з'яўляецца разгорнутым дапаўненнем да пэўнага члена галоўнай часткі або раскрывае змест дапаўнення-займенніка. Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі што, каб, як,быццам, як быццам, нібы, ці, пытальна-адносныя займеннікі і прыслоўі хто,што, які, чый, колькі, наколькі, дзе, куды адкуль, калі, як, пакуль.Даданыя дапаўняльныя часткі часцей за ўсё адносяцца да дзеясловаў. Часам яны могуць тлумачыць і некаторыя назоўнікі са значэннем успрыняцця, паведамлення, разумовай, дзейнасці, пачуццяў, унутранага стану. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі ўключаюць залежную частку, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дзейніка-займенніка галоўнай часткі.Адносна сродкаў сувязі складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі падзяляюцца на дзве групы: з суадносным словам у галоўнай частцы і без яго.Дзейнікам у галоўнай частцы звычайна выступаюць займеннікі той (тая, тое), кожны, усякі, усё і інш., у ролі злучальных слоў ужываюцца хто, што, які і інш..Склонавая форма злучальнага слова залежыць ад яго сінтаксічнай функцыі ў даданай частцы, форма роду слоў які, каторы - ад формы роду слова галоўнай часткі.Сродкам сувязі ў складаназалежных сказах з даданай часткай, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі, з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, як, быццам, каб, хто, які, дзе, куды і інш..Калі даданая частка з'яўляецца дзейнікам да выказніка галоўнай, то галоўная частка знаходзіцца ў прэпазіцыі да залежнай. П о с т п а з і ц ы я галоўнай часткі ў такіх выпадках сустракаецца вельмі рэдка.Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі ўключаюць залежную частку, якая раскрывае канкрэтны змест выказніка-займенніка (звычайна ўказальнага) галоўнай часткі. У ролі выказніка галоўнай часткі ўжываюцца словы той (тая, тое), такі (такая, такое), гэтакі (гэтакая, гэтакае). Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, які, хто, як, быццам, каб і інш.Даданая выказнікавая частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі да галоўнай.Адваротны парадак слоў у галоўнай частцы выкарыстоўваецца пры неабходнасці падкрэсліць выказнік.Складаназалежныя сказы з даданымі часу ўключаюць залежную частку, якая знаходзіцца з галоўнай у часавых адносінах. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, пакуль, ледзь, ледзь толькі, як толькі, толькі што, з таго часу як, у той час як і інш.Даданыя часткі маюць дзве разнавіднасці ў залежнасці ад адначасовасці ці неадначасовасці дзеянняў з тымі, аб якіх гаворыцца ў галоўнай частцы. У сказах з адносінымі адначасовасці даданая частка звязваецца з галоўнай злучнікамі калі, як, пакуль.У сказах з адносінамі неадначасовасці сродкам сувязі выступаюць разнастайныя простыя і складаныя злучнікі: калі, як, пакуль, ледзь толькі, як толькі, перад тым як, з таго часу як і інш..Складаназалежныя сказы з даданымі м е с ц а ўключаюць залежную частку, якая змяшчае указанне на месца ці прастору, дзе знаходзіцца ці адбываецца тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. У якасці сродку сувязі выкарыстоўваюцца злучнікі дзе, куды, адкуль.Злучнікі звычайна размяшчаюцца на пачатку даданай частк. Залежная частка можа адносіцца непасрэдна да выказніка галоўнай часткі або да акалічнасці месца галоўнай часткі, якая выражаецца прыслоўем, назоўнікам ці словазлучэннем.Акалічнасць месца, якая ўдакладняецца або раскрываецца зместам даданай часткі, звычайна выражана займеннікавымі прыслоўямі там, туды, адтуль, усюды, адусюль, якія выконваюць ролю суадносных слоў. Звычайна пэўныя суадносныя словы адпавядаюць пэўным злучнікам: там, усюды - дзе; туды - куды; адтуль, вдусюль - адкуль.Даданая частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. У выпадку п р э п а з і ц ы і даданай часткі галоўная можа пачынацца часціцай то. Даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай толькі тады, калі яна непасрэдна адносіцца да акалічнасці галоўнай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі п р ы ч ы н ы ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца прычына ці даецца абгрунтаванне таго, аб чым гаво­рыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць простыя злучнікі бо, як, што, паколькі і складаныя злучнікі таму што, ад таго што, затым што, дзеля таго што, па той прычыне што і пад.Месца даданай прычыннай часткі адносна галоўнай у асноўным залежыць ад злучніка. Залежныя часткі са злучнікам бо заўсёды размяшчаюцца пасля галоўнай часткі. Залежныя часткі са злучнікам як могуць размяшчацца і на пачатку сказа. Галоўная частка ў такіх выпадках пачынаецца часціцай то.Залежныя часткі са злучнікам што звычайна знаходзяцца ў постпазіцыі. Прэпазіцыйнае месца залежных прычынных частак уласціва гутарковай мове.Залежныя часткі з астатнімі прычыннымі злучнікамі могуць быць як у прэпазіцыі,так і ў постпазіцыі.Складаназалежныя сказы з даданымі мэты змяшчаюць залежную частку, якая ўказвае на мэту ці прызначэнне названага ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі каб, абы, для таго каб, дзеля таго каб, на тое каб і інш.Залежная частка звычайна займае постпазіцыйнае становішча. Размяшчэнне даданай часткі перад галоўнай з'яўляецца абавязковым толькі тады, калі гэтая частка звязана з папярэднім тэкстам якім-небудзь злучнікам. Калі даданая частка раскрывае мэту толькі аднаго дзеяння з некалькіх у галоўнай частцы, то яна размяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі ў м о в ы ўключаюць залежную частку, якая ўказвае на ўмову ажыццяўлення таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, каб, раз, абы і інш.Залежная частка звычайна займае прэпазіцыйнае становішча. Калі галоўная частка стаіць пасля залежнай, то яна звычайна пачынаецца часціцамі то, дык, або пабочнымі словамі са значением выніку. Залежная частка стаіць пасля галоўнай, калі яна змяшчае дадатковую заўвагу да асноўнага сэнсу ўсяго выказвання, заключанага ў галоўнай частцы.Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой з'яўляецца процілеглым таму, што паведамляецца у галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі хоць (хаця), няхай (хай), дарма што, нягледзячы на тое што і інш.Уступальная сувязь блізкая да супраціўнай, таму складаназалежныя сказы з уступальнымі даданымі набліжаюцца да складаназлучаных сказаў. Асабліва яскрава гэтa праяўляецца, калі часткі складанага сказа звязваюцца парнымі злучнікамі,першым з якіх выступае падпарадкавальны ўступальны злучнік, а другім - адзін з супраціўных злучнікаў (а, але, ды, толькі і інш.). Залежная частка можа размяшчацца як пасля галоўнай, так і перад галоўнай, а таксама ў сярэдзіне галоўнай часткі. Залежная уступальная частка, як і іншыя за­лежныя часткі складаназалежных сказаў, займае прэпазіцыйнае становішча тады, калі яна звязана з папярэднім тэкстам. Калі залежная уступальная частка адносіцца не да апошняга дзеяння аб якім паведамляецца ў галоўным, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі в ы н і к о в ы м і ўключаюць залежную частку, якая раскрывае вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступав злучнік так, што.Паколькі паміж галоўнай і залежнай часткай існуюць прычынна-выніковыя адносіны, то гэтыя сказы набліжаюцца да складаназалежных з даданымі прычыны. Аднак у даданай выніковай частцы ўвага акцэнтуецца не на прычыне, а на выніку.Залежныя выніковыя часткі адносяцца не да якога-небудзь аднаго слова, а да ўсёй галоўнай часткі.У навуковым і публіцыстычным стылях у функцыі выніковага злучніка могуць ужывацца словазлучэнні ў выніку чаго, у выніку гэтага. У гэтай функцыі выступае і прыслоўе таму. Складаназалежныя сказы з даданымі меры і ступені ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца мера праяўлення дзеяння, прыкметы ці стану, выражаныя дзеясловам, прыметнікам, прыслоўем або назоўнікам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі што, як, нібы і інш.Залежная частка знаходзіцца звычайна пасля галоўнай.Складаназалежныя сказы з даданымі характару і спосабу дзеяння змяшчаюць залежную частку, якая паказвае якім чынам або якім спосабам адбываецца дзеянне, названае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, як бы, быццам, нібы, каб, што і інш. Гэтым злучнікам у галоўнай частцы можа адпавядаць суадноснае слова так (гэтак).Залежная частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. Калі змест залежнай часткі адносіцца не да апошняга аднароднага члена ў галоўнай частцы, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай часткі.Складаназалежныя сказы з даданымі супастаўляльнымі і п а р а ў н а л ь н ы м і змяшчаюць залежную частку, змест якой супастаўляецца ці параўноўваецца са зместам галоўнай частк. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, чым, наколькі, у той час як, тады як і інш. Злучнікам як, чым, наколькі ў галоўнай частцы абавязкова адпавядаюць суадносныя словы так (гэтак), тым, настолькі (нагэтулькі).Залежная частка можа размяшчацца перад галоўнай, пасля галоўнай і ў сярэдзіне галоўнай часткі. Перад галоўнай часткай звычайна размяшчаецца даданая частка са злучнікам чым.Складаназалежныя сказы з далучальнай сувяззю ўключаюць залежную частку, якая змяшчае дадатковае паведамленне, якое тлумачыць або дапаўняе сказанае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выстулаюць злучальныя словы што, дзе, куды, калі і інш;Залежная частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі адносна галоўн.

Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў.Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі).Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі. У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі.У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш. Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай. Сярод гэтых сказаў вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка характарызуе ролю, якасць, прызначэнне таго, што сказана ў першай;; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка дапаўняе змест аднаго з членаў першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-тлумачальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка тлумачыць і раскрывае змест першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-вылучальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка з'яўляецца дадатковым паведамленнем з вылучэннем чагосьці важнага са зместу або паводле зместу першай састаўной часткі; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выніковымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае вынік, які не выцякае непасрэдна са зместу першай часткі, а з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна гэтага зместу;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-заключнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае дадатковыя звесткі заключнага характару адносна зместу першай часткі. У другой частцы такіх складаных сказаў часта выкарыстоўваюцца мадальныя словы відаць, няйначай.Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў ускладненага тыпу вылучаюцца два віды:сказы, у якіх кожная сінтаксічная трупа з'яўляецца злучэннем некалькіх састаўных частак. Такія сінтаксічныя групы вызначаюцца паралелізмам будовы,які выяўляецца ў аднолькавай колькасці аднатыпных або разнатыпных частак, паміж якімі існуюць аднайменныя сінтаксічныя адносіны;сказы, у якіх адна сінтаксічная група з'яўляецца злучэннем некалькіх частак, другая складаецца толькі з адной часткі. Сінтаксічныя групы не маюць паралелізму будовы.


Білет 43

Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення

Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя і азначальныя адносіны.Простая мова вьгзначаецца наяўнасцю розных моўна-выяўленчых і эмацыянальньйс сродкаў: выклічнікаў, звароткаў, мадальных слоў, часціц і г. д. У ёй захоўваюцца многія элементы размоўнага стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы і інш. Разам з аўтарскімі словамі яна ўтварае бяззлучнікавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца ў адносінах да слоў аўтара. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то па­сля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтapa раздзяляюць простую мову на дзве часткі, то знакі прыпынку ставяцца наступиым чынам: калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то пе­рад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік; другая частка простай мовы па­чынаецца з вялікай літары; калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада дву­кроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне прос­тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары, а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожная рэпліка дыялога (размовы давюх асоб) пішацца звычайна з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.
1   2   3   4   5



Скачать файл (554 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации
Рейтинг@Mail.ru