Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  


Загрузка...

Ответы на билеты по белорусскому языку - файл 1.doc


Загрузка...
Ответы на билеты по белорусскому языку
скачать (554 kb.)

Доступные файлы (1):

1.doc554kb.26.11.2011 06:53скачать

1.doc

1   2   3   4   5
Реклама MarketGid:
Загрузка...

Білет 38

^ Службовыя часціны мовы.Выклічнікі і гукапераймальнікі

Да службовых часцін мовы адносяцца прыназоўнікі і злучнікі. Прыназоўнікі выкарыстоўваюцца для падпарадкавальнай сувязі галоўнай і залежнай лексемы ў словазлучэннях, выражаюць разнастайныя сінтаксічныя адносіны, у якіх адлюстроўваюцца пэўныя знешнія сувязі паміж адпаведнымі рэаліямі: прасторавыя, часовыя, аб'ектныя, меры і ступені, прыналежнасці, мэты, прычыны, атрыбутыўнасці, спосабу дзеяння, кампаратыўныя. Кіраваць назоўнікам можа кожнае знамянальнае слова пры дапамозе прыназоўніка: дзеяслоў, назоўнік, прыметнік, прыслоўе, лічэбнік, займеннік.Адцягненае значэнне прыназоўнікаў служыць асновай полісеміі многіх з іх. Па свайму паходжанню прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, да якіх адносяцца прыназоўнікі, што генетычні звязаны з іншымі часцінамі мовы, у прыватнасці, з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. Па структуры прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя, састаўныя. Прыназоўнікі могуць ужывацца з адным склонам, кіраваць ім.Злучнік - непаўназначнае службовае слова, якое звязвае лексемы ў сказе, а сказы ў тэксце, выражае паміж імі граматычныя і семантычныя адносіны, выконвае сінтаксічную, арганізацыйную ролю. 3 улікам менавіта сінтаксічных функцый злучнія падзяляюцца на злучальныя, што служаць для аб'яднання сінтаксічна раўнапраўных адзінак мовы (слоў, словазлучэнняў, скаэаў), падпарадкавальныя, якія выкарыстоўваюцца для сувязі сінтаксічна нераўнапраўных кампанентаў (частак складаназалежнага сказа). Сярод злучальных выдзяляюцца спалучальныя і, ды (у значэнні і), як ...так, ні ...ні, супастаўляльныя а, аднак, але, ды (у значэнні але), затое, не топькі... але, размеркавальныя або, ці, або ... або, ці... ці і інш. Сярод падпарадкавальных адрозніваюць тлумачальныя (што, як, чым), прычынныя (бо, таму што і інш.), часавыя ( калі, як, пакуль і інш.), умоўныя (каб, калі б, раз і інш.), мэтавыя (для, каб, абы і інш.), выніковыя (дык, mo і інш.), уступальныя (хоць, няхай і інш.), параўнальныя (як, чым, нібы і інш.). Злучнікі могуць быць полісемантычнымі, выражаць раўнапраўныя адносіны паміж часткамі выказвання, супастаўляльныя, часавыя і ўмоўныя.3 генетычнага пункту гледжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя, што паходзяць ад слоў іншых часцін мовы: займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў, часціц. Па сваей знешняй структуры злучнікі дзеляцца на простыя і састаўныя, якія скпадаюцца з некалькіх слоў. Па спосабу ўжывання сярод злучнікаў выдзяляюцца адзіночныя, парныя, паўторныя. Амонімамі злучнікаў што, калі, чым, як і інш. у складаназалежных сказах выступаюць злучальныя словы, якія выконваюць ролю членаў сказа і адносяцца да пэўных знамянальных часцін мовы. Злучнікі могуць быць стылістычна нейтральнымі, ужывацца ва ўсіх сацыяльных функцыях маўлення, размоўнымі, выкарыстоўвацца пераважна ў вусным маўленні, кніжнымі, ужывацца, як правіла, у афіцыйным стылі, пісьмовым тзксце. Выклічнікі і гукапераймальнікі. У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя і імператыўныя. Па паходжанню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловау з дапамогай адпаведных афіксаў.Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды. Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў. У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.
Білет 39

Словазлучэнне. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Адрозненні ў будове словазлучэнняў у рускай і беларускай мовах.

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне. 1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова. 2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага 3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.

^ Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.

4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.

5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага

ліку: пяць восьмых.


Білет 40

Аднародныя члены сказа.Знакі прыпынку пры аднародных членах.Адасобленыя члены сказа і знакі прыпынку пры іх.

^ Агульная характарыстыка адасобленых членаў.Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа, але часцей за ўсё — азначэнне і акалічнасць.Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам.

^ Адасобленыя азначэнні.У сказе могуць адасабляцца як дапасаваныя, так і недапасаваныя азначэнні.Дапасаваныя азначэнни:развитыя азначэнни,кали яны стаяць пасля паясненага слова; два і больш адзіночныя азначэнні, калі стаяць пасля азначаемага слова;адзіночныя і развітыя азначэнні,незалежна ад месца ў сказе, калі:адносяцца да асабовага займенніка;аддзелены ад паяснёнага слова выказнікам або іншымі чле­намі сказа.. Перад азначаемым назоўнікам, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, часавае (гэтыя азначэнні часта адно­сяцца да ўласных імёнаў).Недапасаваныя азначэнні:Незалежна ад месца ў сказе, калі ім надаецца боль­шая самастойнасць і яны адносяцца да назоўнікаў;Калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі;Незалежна ад месца ў сказе, калі адносяцца да асабовых займеннікаў.

^ Адасобленыя прыдаткі.Адасабляюцца і выдзяляюцца на пісьме коскамі або працяжнікамі:адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі адносяцца да асабовага займенніка;адзіночныя і развітыя прыдаткі, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго; адзіночныя і развітыя прыдаткі, калі паясняюць агульны назоўнік і стаяць пасля яго;развіты прыдатак перад азначаемым словам, калі мае дадатковае акалічнаснае значэннеоўшчыка ці паляўнічага);адзіночны і развіты прыдатак, калі звязваецца з азна­чаемым назоўнікам злучнікамі ці, або (з удакладняльным значэннем), як (з прычынным значэннем), словамі па прозвішчы, па мянушцы.

Адасобленыя акалічнасці.Не адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі, якія маюць значэнне прыслоўя, адказваюць на пытанні я к?якім чына м? Звычайна стаяць пасля выказніка. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі ўстойлівымі выразамі (звычайна стаяць пасля дзеяслова, да якога адносяцца). Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія цесна звязаны па сэнсу з дзеясловам (адказваюць на пытанні як? якім чынам?). Аднародныя акалічнасці, якія складаюцца з прыслоўя і дзеепрыслоўя, звязаных злучнікам і .Адасабляюцца.Выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі або дзеепрыслоўнымі зваротамі незалежна ад месца ў сказе;Акалічнасці ўступкі,выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на.Акалічнасці месца або часу, якія ўдакладняюць змест папярэдняй акалічнасці;Радзей удакладняльнымі бываюць акалічнасці спосабу дзеяння.

^ Адасобленыя дапаўненні. Дапаўненні, выражаныя спалучэннямі «назоўнік (займеннік) ва ўскосным склоне + прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем і інш.», заўсёды адасабля­юцца, калі выступаюць з выключальным, уключальным або замяшчальным значэннем.

^ Аднародныя члены сказа.Аднароднымі называюцца два або некалькі членаў сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ці словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Аднароднымі могуць быць:дзейнікі; выказнікі;азначэнні;дапаўненні;акалічнасці.Па аб'ёму аднародныя члены сказа могуць выражацца як асобнымі словамі, так і словазлучэннямі.У адным радзе аднародных членаў могуць ужывацца і словы, і словазлучэнні.Нельга ставіць у адзін рад аднародных членаў асобныя словы (ці словазлучэнні) і даданыя сказы.У адзін рад аднародных членаў нельга таксама ўключаць дзеепрыметныя, дзеепрыслоўныя словазлучэнні і даданыя сказы.У сказе можа быць некалькі груп аднародных членаў, звязаных з рознымі словамі і маючых розныя сінтаксічныя функцыі.Аднароднымі членамі сказа не з'яўляюцца: Словы, якія паўтараюцца ў мэтах узмацнення і стаяць побач;Словы, якія цесна звязаны паміж сабой па сэнсу і сінтаксічна (з'яўляюцца адным членам сказа) і не вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння; Сінанімічныя спалучэнні слоў з дэфісным напісаннем;Па граматычных асаблівасцях аднародныя члены сказа ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аднолькавымі часцінамі мовы, але часам яны могуць выражацца і рознымі часцінамі мовы.Аднолькавыя часціны мовы ў функцыі аднародных членаў сказа часам могуць жывацца ў розных граматычных формах.Аднак пры гэтым яны павінны задавальняць асноўным патрабаванням да аднародных членаў - выражаць адну і тую ж сінтаксічную катэгорыю і адказваць на адно пытанне. Калі ж члены сказа,якія павінны быць аднароднымі, пастаўлены ў розных граматычных формах і адказваюць на розныя пытанні, то сувязь паміж імі парушаецца.Па характару лагічных сувязяў аднародныя члены сказа павінны адпавядаць двум асноўным правілам класіфікацыі або сістэматызацыі прадметаў, з'яў, прыкмет: характарызаваць прадмет, з'яву, асобу па адной агульнай прыкмеце (па колеру, паходжанню, роду заняткаў і т.д.); члены дзялення, выражанага аднароднымі членамі сказа, павінны ўзаемна выключацца. Аднародныя члены сказа злучаюцца паміж сабой злучнікамі, бяззлучнікавык спосабам (інтанацыяй пералічэння) або камбінаванай сувяззю (злучнікавай і бяззлучнікавай).У некаторых выпадках члены сказа ўжываюцца ў спалучэнні са словамі, якія паўтараюцца перад некалькімі або перад усімі аднароднымі членамі. Паміж аднароднымі членамі сказа могуць выражацца спалучальныя, супраціўныя, раздзяляльныя, супастаўляльныя і ўступальныя адносіны, для чаго ўжываюцца адпаведныя злучнікі:спалучальныя: і, ды (у значэнні і), ні - ні, таксама (часта ў спалучэнні са злучнікамі і;супраціўныя: але, а, аднак, затое, ды (у значэнні але);раздзяляльныя: ці, ці(то) - ці, або, або - або, то - то, ці то - ці то, ні то - ні то, не то - не то.Пры аднародных членах сказа могуць ужывацца двайныя супастаўляльныя злучнікі: як – так і, нетолькі - і, хоць і - але, хоць - ды, хоць - але, не столькі - колькі, калі не - то (дык), як -дык і інш. Першая частка такіх злучнікаў ставіцца перад першым аднародным членам, а другая - перад другім.Часам пры аднародных членах ужываецца няпарны злучнік хоць (хаця),. які выражае ўступальнае значэнне. Калі да пералічаных у сказе аднародных членаў сказа далучаюцца іншыя аднародныя члены, якія дапаўняюць, удакладняюць папярэднія аднародныя члены, то яны звязваюцца з дапамогай далучальных злучнікаў і, ды, а, прычым, таксама. Такія аднародныя члены сказа называюцца далучальнымі.Калі аднародныя члены патрабуюць аднолькавых прыназоўнікаў, то неабходнасць паўтарэння іх перад кожным аднародным членам залежыць ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў. Калі аднародныя члены развітыя і іх рад доўгі, то прыназоўнік неабходна паўтараць. Незалежна ад аб'ёму і колькасці аднародных членаў паўтараюцца прыназоўнікі з мэтай асаблівага падкрэслівання значэння таго, што выражае кожны з аднародных членаў. Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне прыназоўнікаў пры аднародных членах, звязаных паўторнымі або двайнымі злучнікамі, а таксама адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікамі. Калі рад аднародных членаў змяшчае некалькі семантычна аб'яднаных груп, то прыназоўнік паўтараецца пры кожнай групе і служыць фармальным паказчыкам такіх груп.Неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў залежыць таксама ад ступені сэнсай сувязі аднародных членаў сказа. Калі ў якасці аднародных выступаюць сэнсава далёкія словы ці словазлучэнні, то паўтарэнне прыназоўніка перад кожным з такіх аднародных членаў з'яўляецца абавязковым.Абавязковым з'яўляецца паўтарэнне пры аднародных членах розных злучнікаў.Часта прыназоўнікі паўтараюцца перад парамі аднародных членаў, звязваюцы іх і часткова выконваючы пры гэтым функцыі злучнікаў.Калі не ставіцца мэта асабліва падкрэсліць пералічаемае ў аднародных членах то пры неразвітых блізкіх па сэнсу аднародных членах, звязаных бяззлучнікавай сувяззю або адзіночнымі спалучальнымі злучнікамі, аднолькавыя прыназоўнікі паўтараюцца.Нельга паўтараць прыназоўнік пры аднародных членах, калі першы аднародны член уключае ў свой склад слова (або некалькі слоў), агульнае для ўсіх аднародных членаў.

^ Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Коскамі раздзяпяюцца аднародныя члены, звязаныя:без злучнікаў;двайнымі злучнікамі;паўторнымі спалучальнымі злучнікамі або пералічальна-размеркавальнымі;адзіночнымі супраціўнымі, уступальнымі і далучальнымі злучнікам;злучальнымі словамі, якія выражаюць паслядоўнасць. Пры групе аднародных членаў сказа могуць ужывацца абагульняльныя словы, якія звычайна выконваюць такую ж сінтаксічную функцыю ў сказе і належаць да той жа семантычнай групы, што і аднародныя члены сказа, але маюць больш шырокае значэнне, якое адносіцца да значэння аднародных членаў сказа як род к віду або шэлае к частцы.У функцыі абагульняльных слоў могуць выступаць:займеннікі (звычайна займеннік усё).Абагульняльнае слова займеннік усё часам ужываецца ў спалучэнні са словам гэта;прыслоўі (прыслоўе усюды і інш.);назоўнікі;дзеясловы.3 мэтай узмацнення пры аднародных членах з абагульняльным словам можа паўтарацца займеннік гэты;прыметнікі.Акрамя асобных слоў, у функцыі абагульняльных могуць выступаць словазлучэнні:сінтаксічна падзельныя (свабодныя), якія складаюцца з уласна абагульняльнага слова і залежнага ад яго слова (або слоў), што выконвае ў сказе іншую сінтаксічную функцыю ў параўнанні з абагульняльным словам;сінтаксічна непадзельныя, якія складаюцца з двух або некалькіх слоў, што выконваюць у сказе адну агульную сінтаксічную функцыю;фразеалагічныя. Найбольш частым выпадкам выражэння абагульняльнага слова і адпаведных яму аднародных членаў рознымі часцінамі мовы з'яўляецца ўжыванне назоўнікаў і дзеясловаў або назоўнікавых і дзеяслоўных словазлучэнняў у функцыі аднародных членаў з абагуль­няльнымі словам - займеннікам усё (часам з залежнымі ад яго словамі) або і прыслоўем усюды. Аднародныя члены сказа і абагульняльнае слова могуць выражацца словамі розных граматычных форм адной часціны мовы. Абагульняльныя словы ставяцца перад аднароднымі членамі або пасля іх.Парадак размяшчэння абагульняльнага слова і аднародных членаў сказа ў многім вызначаецца граматычнай і семантычнай характарыстыкай абагульняльнага слова. Так, абагульняльныя словы, выражаныя назоўнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі (за выключэннем прыслоўя усюды), прыметнікамі, у пераважнай большасці выпадкаў стаяць перад аднароднымі членамі сказа.Абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усе' і прыслоўем усюды маюць адвольнае размяшчэнне ў адносінах да адпаведных аднародных членаў сказа. 3 мэтай узмацнення і пры ўмове вялікай колькасці аднародных членаў сказа абагульняльныя словы, выражаныя займеннікам усё і прыслоўем усюды, могуць ужывацца двойчы: перад аднароднымі членамі і пасля іх.Двукроп'е ставіцца ў сказах з прэпазіцыяй абагульняльнага слова. Пры чытанні гэтых сказаў пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа голас паніжаецца і робіцца паўза.Працяжнік пры аднародных членах ставіцца ў сказах з постпазіцыяй абагульняльнага слова.

Білет 41

Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак.Знакі прыпынку пры зваротках

Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.Устаўными называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злу­чальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі.Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа, захоўвае адасобленасць сваёй пазіцыі і не з'яўляецца членам сказа.Зваротак ужываецца не толькі з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка, аднак і выразіць адносіны да яго з боку гаворачага.Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую жывасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць.Зваротак выражаецца:назоўнікам у назоўным склоне;клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон);прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне, якія перайшлі ў назоўнікі.Знакі прыпынку пры зваротку.У пачатку ці канцы сказа зваротак аддзяляецца, а ў сярэдзіне сказа — выдзяляецца коскамі.Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з моцным пачуццём, то пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова сказа пішацца з вялікай літары.Часціца о ад зваротка знакам прыпынку не аддзя­ляецца.Калі перад звароткам стаіць выклічнік ой, ах, эх і інш. або выклічнік разам з займеннікам ты (вы), то коскамі выдзяляецца толькі зваротак.


Білет 42

Складаны сказ.Тыпы складаных сказаў

Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя ў адпаведнасці з выкарыстаннем і не выкарыстаннем злучнікаў і злучальных слоў у іх структуры.У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца склада-назлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу.Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі.

Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін.Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю.Часткі складаназлучаных сказаў цесна ўзаемазвязаны семантычна і граматычна на аснове аднаго з відаў злучальнай сувязі: спалучальнай, супастаўляльнай, пералічальна-размеркавальнай, далучальнай. Граматычная і семантычная ўзаемасувязь частак складаназлучаных сказаў выяўляецца ў тым, што структура другой і наступнай састаўных частак звычайна абумоўлена структурай першай састаўной часткі, што знаходзіць выраженне ў парадку слоў, у наяўнасці займеннікаў і прыслоўяў, якія замяняюць асобныя члены першай састаўной часткі; у пропуску некаторых членаў, якія ёсць у першай састаўной частцы.Раўнапраўнымі ў семантычных і граматычных адносінах выступаюць толькі тыя састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх няма слоў з аднолькавым лексічным значэннем і якія маюць аднатыпную граматычную структуру.Звычайна гэта складаназлучаныя сказы з адносінамі адначасовасці, уласнасупастаўляльнымі, супраціўнымі і пералічальна-размеркав н ы м і.Спалучальная ўзаемасувязь адлюстравана ў трывальна-часовых суадносінах выказнікаў састаўных частак. Спалучальнай узаемасувяззю аб'яднаны састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх паведамляецца аб з'явах і падзеях, што адбываюцца адначасова або паслядоўна.Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля.Узаемаадносіны адначасовасці і паслядоўнасці як разнавіднасць спалучальных узаемаадносін перадаюцца як трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў састаўных частак складаназлучанага сказа, так і пералічанымі вышэй злучнікамі і злучальнымі словамі.Супастаўляльная ўзаемасувязь знаходзіць сваё выражэнне ў лексічным значэнні супастаўленых членаў. У сучаснай беларускай мове састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з супастаўляльнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і слоў, якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў: а, ж(жа), але, і затое, аднак, толькі, аж (ажно), наадварот, тым не менш.Уласнасупастаўляльныя ўзаемаадносіны заснаваны на звычайным адрозненні паміж супастаўленымі прадметамі і з'явамі.Супраціўныя ўзаемаадносіны заснаваны на супрацьлегласці супастаўленых прадметаў і з'яў.Узаемаадносіны неадпаведнасці заснаваны на тым, што супастаўленыя предметы і з'явы не адпавядаюць адны адным.Пералічальна-размеркавальная ўзаемасувязь выражаецца ў характары злучальных элементаў. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то - ці то, ні то -ні то і іншыя.Далучальная ўзаемасувязь знаходзіць выражэнне ў інтанацыйным афармленні і разнародным складзе аб'яднаных частак.Паколькі далучальныя злучнікі выступаюць сродкамі сувязі састаўных частак структуры складаназлучанага сказа, то ёсць падставы ўключаць сказы з такімі злучнікамі ў склад складаназлучаных сказаў, а не ў склад складаных сінтакс і ч н ы х ц э л ы х.Спецыфікай складаназлучаных сказаў з далучальнай сувяззю з'яўляецца што далучаная частка эмяшчае дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй часткі. Пры гэтым дадатковае паведамленне далучанай часткі заўсёды суправаджаецца пэўнымі экспрэсіўнымі адценнямі. Далучальная сувязь мае шматлікія разнавіднасці. Далучальна-пералічальныя сінтаксічныя ўзаемаадносіны арозніваюцца тым, што змест далучанай часткі не вынікае са зместу папярэдняй, а як бы нанізваецца на яго. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш поўнае апісанне агульнай складанай з'явы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-пералічальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі ды, ды і, a і інш.Далучальна-азначальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, якое характарызуе папярэднюю састаўную частку. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-азначальнымі адносінамі выступаюць злучнікі і, ды, a і інш.Калі далучаная састаўная частка азначае ўвесь змест першай састаўной часткі, то непасрэдна за далучальным злучнікам звычайна знаходзіцца ўказальны займеннік гэта (гэты, гэтая, гэтае, гэтыя), які знаходзіцца ў другой састаўной частцы і выконвае функцыю дзейніка або дапаўнення.Калі далучаная састаўная частка характарызуе асобныя члены першай састаўной часткі, то ўказальны займеннік ужываецца ў функцыі азначэння.Часам у ролі ўказальнага слова пры азначаемым дзейніку выкарыстоўваецца займеннік той (тая, тое, тыя), які звычайна размяшчаецца за гэтым дзейнікам. Далучальна-тлумачальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім яны тлумачаць папярэднюю састаўную частку: раскрывае ці канкрэтызуе яе змест. У якасці сродку сувязі ўжываюцца словы і словазлучэнні (гэта значыць, а іменна, напрыклад), якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў.Гэтыя сказы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў мове газет, навуковых прац, паколькі характер навуковага апісання патрабуе шматлікіх удакладненняў, доказаў, рлумачэнняў. Далучальна-абмежавальныя ўзаемасувязі заснаваны на такім далучэнні, пры якім далучаная частка змяшчае дадатковае паведамленне, удакладняе і абмяжоўвае межы тага, аб чым паведамляецца ў папярэдняй састаўной частцы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-абмежавальнымі адносінамі выступаюць злучнікі ды і то, і то і інш..Далучальна-вылучальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім іалучэнні састаўной часткі, пры якім гэта частка служыць для вылучэння і падкрэслівання чаго-небудзь вельмі важнага са зместу папярэдняй састаўной часткі.Таму далучальна-вылучальныя адносіны заўсёды ўскладняюцца пэўным узммацняльным адценнем. Састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з далучальна-вылучальнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, але, тым больш.Далучальна-прычынныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у далучанай частцы змяшчаецца дадатковае указанне на прычыннае значэнне папярэдняй часткі. У ролі злучальнага сродку выкарыстоўваюцца злучнікі і, а ў спалучэнні са словам таму.Далучальныя з адценнем нечаканасці ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім узнікае элемент нечаканасці або раптоўнасці. Злучальным сродкам выступае злучнік аж (ажно), часам часціца раптам.Далучальна-заключныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у ёй змяшчаюцца дадатковыя звесткі заключнага характару. Састаўныя часткі з гэтымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, ды, ды і, а таксама пабочных слоў значыць (значыцца), адным словам (словам).Акрамя пералічаных вышэй тыпаў складаназлучаных тыпаў сказаў існуюць складана-злучаныя сказы ўскладненага тыпу.Да гэтых сказаў адносяцца тыя, у якіх аб'ядноўваецца больш за дзве састаўныя часткі, што знаходзяцца ў камбінаваных сінтаксічных узаемаадносінах: паміж першай і другой існуюць сінтаксічныя адносіны аднаго тыпу, паміж другой і трэцяй -сінтаксічныя адносіны другога тыпу. Самі па сабе такія сінтаксічныя ўзаемаадносіны не складаюць чаго-небудзь новага.

1   2   3   4   5



Скачать файл (554 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации
Рейтинг@Mail.ru