Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  


Загрузка...

Шпаргалка по белорусскому языку - файл 1.doc


Шпаргалка по белорусскому языку
скачать (222.5 kb.)

Доступные файлы (1):

1.doc223kb.04.12.2011 18:47скачать

содержание
Загрузка...

1.doc

Реклама MarketGid:
Загрузка...

1. Гiстарычныя этапы станаӯлення i развiцця беларускай мовы

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.

У III тысячагоддзi да н.э. склалася славянская этнiчная супольнасць. Перыяд гэты працягваӯся да сярэдзiны I тысячагоддзя н.э. Славяне карысталiся мовая, якую у навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. – першы перыяд агульнаславянскi.

У VI – VII ст. завяршылася рассяленне славян, ӯтварылiся 3гр славянскiх плямён (усходнiя, заходнiя, паӯднёвыя славяне). У наступныя стагоддзi на iх аснове склалiся асобныя славянскiя народнасцi.Беларуская народнасць сфармiравалась на аснове усходнеславянских плямёнаӯ - крывiчаӯ, дрыгавiчаӯ i радзiмiчаӯ. На працягу Х – ХIII ст карысталiсь адной письмовай (лiтаратурнай) мовай, помнiкам з´яӯляецца «Слова пра паход Ιгараӯ». Гэта першапачатковы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы.

Наступны этап ХΙΙΙ – ХVΙΙ ст. ён супадае з утварэннем i далейшым развiццём бел-ай народнасцi як вядучай супольнасцi ӯ складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяда прынята называць – старабеларускай. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма.

Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Канец ХVΙΙ i ӯсё ХVΙΙΙ ст. бел-ая мова знаходзiлась ӯ заняпадзе. Гэта зключны перыяд у гiсторыi старажытнай бел-ай лiтар-ай мовы. Ён прывёӯ да таго, што традыцыi былi па сутнасцi страчаны.

Перыяд новая бел-ай лiт-ай мовы прыпадае на ХΙХ – ХХ ст.

На пачатку ХХст. Падзеяй, што рашуча змянiла ӯмовы культурнага развицця народаӯ царскай Расii, была рэвалюцыя 1905-1907гг. Была знята забарона карыстацца бел-ай мовай. Гэта быӯ саамы плены перыяд у развiццi новай бел-ай лiтар-ай мовы за ӯвесь час яе адраджэння.

Новы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы звязаны з будаӯнiцтвам на пачатку 20-х гг. бел-ай дзяржавы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

^ 2. Беларсукая мова на сучасным этапе. Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі.

Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе.

З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі (паланізацыя, русіфікацыя і інш.).

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным,

сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы.

Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні).

У навуковай літаратуры адрозніваюць два тыпы білінгвізму: пасіўны (залежны), актыўны (незалежны). Пасіўны - асоба з такім тыпам білінгвізму нават тады, калі размаўляе на іншай мове, думае на роднай, а ўжо потым перакладае тэкст на мову маўлення. Пры актыўным білінгвізме кожная з моў функцыянуе незалежна, самастойна

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства»: сфера выкарыстання першай і другой моў; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

- індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;

- поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа;

- дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы, напрыклад, у Фінляндыі – фінская і шведская; у Канадзе – англійская і французская.

Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя:

кантактнае, якое ўзнікае ў выніку сумеснага жыцця двух народаў, і некантактнае, калі непасрэдны кантакт паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).

^ 3. Праблемы беларуска-рускай iнтэрферэнцыi

У сiтуацыi двухмоӯя ӯзаемадзеянне моӯ якiя кантактуюць прыводзiць да iнтэрферэнцыi. Iнтэрферэнцыя гэта ӯжыванне адной мовы пры маӯленнi на другой. Iнтэрферэнцыя прыводзiць да парушэння норм адпаведных моӯ. Узровень iнтэрферэнцыi залежыць ад ступенi авалодання другой мовы, ад умення адрознiваць факты розных моӯ ад iншых прычын. Беларуска-русская iнтэрферэнцыя, з´ява распаӯсюджаная i ӯ значнай ступенiпраяӯляецца ӯ вусным маӯленнi, закранаючы нацiск, формаӯтварэнне, сiнтаксiс, выбар слоӯ.

Сярод фанетычных рыс рускага маулення беларусаӯ нельга вылучыць якую-небудзь адну невядомую рускаму простамоӯю ӯ цэлым. Аднак па сукупнасцi найбольш тыповых прымет рускага маӯлення можна зрабiць выснову аб прыналежнасцi асобы да месца жыхарства. Вылучаюць наступныя разнавiднасцi беларуска-рускай iнтэрферэнцыi:

1. фанетычная – праяӯляецца на ӯзроӯнi гукаӯ

2. акцэнтная – пастаноӯка нациску ӯ рускай i беларускай мовах розныя

3. лексiчная – у вусным маӯленни надзвычай разнастайная вылучыць найбольш тыповыя запазычаннi цяжка. У першую чаргу да iх трэба аднесцiбезэквiвалентную лексiкуi экспрэссiӯна афарбаваныя беларусiзмы.

4. марфалагiчная - разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы (-пры вызначэнні роду назоўнікаў з'яўляецца ўплыў рускай мовы: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель - мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель

- у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) - і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла - адзіночнага ліку, у рускай мове чернила - множнага ліку. )

5. сiнтаксiчныя – праяӯляецца ӯ неправiльнай пабудове словазлучэння (н-д: не прийти из-за болезни – прыназоӯнiк из-за ӯ бел мове з-за, праз)

6. словаӯтваральная – калi ӯтварэнне слоӯ i словаформ адбываецца па словаӯтваральных мадэлях iншых моӯ.

Блiзкароднасны характар беларускай i рускай моӯ выклiкае шматлiкасць i ӯстойлiвасць iнтэрферэнцыйных памылак на той цi iншай мове. Аднак яны не ӯплываюць на працэс разумення выказвання. Тамму праблема iнтэрферэнцыi для беларуска-рускага двухмоӯя стаiць пераважна як праблема культуры беларускага i рускага маӯлення.

^ 4. Мiжмоӯная iнтэрференцыя ӯ галiне фанетыкi i арфаэпii

Пранікненне спецыфічных фанетычных рысаў з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы,

- зацвярдзенне р, што прывяло да супадзення фанем р-р’(крык-кр’ик);

- зацвярдзенне ӯсiх шыпячых, у тым лiку i ч (чысты - чистый);

- дзеканне и цеканне: (дзецi- дети, цiхi-тихий);

- наяӯнасць афрыкаты дж (сяджу-сижу);

- фрыктыӯнае вымаӯленне заднеязычнага гука г i яго аглушэнне ӯ х (г(х)азета-газета);

- пераход л,в у ӯ нескладовае у(ӯ) (узяӯ - взял, лаӯка-лавка, зорка ӯпала –звезда упала);

- спалучэннi ры, лы, лi памiж зычнымi ӯ ненацiскных складах, якiя чаргуюцца з ро, ло, ле ӯ нацiскных складах, адпавядаючыя рускiм спалучэнням ро, ло, ле (грымець-гром рус.греметь; блыха-блохi рус. Блоха; блiшчаць-блеск рус. блестеть);

- наяӯнасць прыстаӯных зычных в,г, галосных а,i: (вока-око, аржаны-ржаной, iмгла-мгла)

У галiне арфаэпii пад уплывам рускай мовы магчыма вымаӯленне [к] на месцы [х]: [сток]-(стог) замест [стох]; мяккага гука [ч’] на месцы зацвярдзелага [ч]: [ч’увац’] замест [чувац’].

Парушэнне арфаэпiчных нормаӯ могуць з´явiцца i пад уплывам правапiсу. Не заӯсёды напiсанне ӯ беларускай мове адпавядае вымаӯленню. Мы пiшам не можа, расчулена, а вымаӯляем [н´а можа, рашчул´ена]. Памылкi ӯ вымауленнi перашкаджаюць разумець сэнс выказанага.

^ 5. Асаблiвасцi фанетычнай сiстэмы беларускай мовы

Асаблівасці ў спалучэнні і вымаўленні гукаў

"Аканне" і "яканне"

Вымаўленне [о], [а], [э] як [а] у ненаціскных складах.

"Дзеканне" і "цеканне"

Пераход гукаў [д] і [т] у, адпаведна, гукі [дз’] і [ц’] пры памякчэнні.

Прыстаўныя і ўстаўныя гукі

Наяўнасць прыстаўных і ўстаўных галосных перад збегам зычных і зычных перад націскнымі галоснымі. Таксама, наяўнасць устаўнога гуку [й] у некаторых[8] іншамоўных словах.

Пераход галосных у зычныя

Пераход гуку [у] ў гук [ў] пасля галосных.

Чаргаванне складоў З'яўленне, у выніку фанетычных працэсаў, чаргавання складоў "ро", "ло", "ле" са складамі, адпаведна, "ры" "лы" "лі".

Асаблівасці артыкуляцыі

У параўнанні, напр., з рускай мовай, цалкам падобныя губныя і зубныя, але значна адрозніваюцца паднябенныя, іншае месца артыкуляцыі [с’] [з’].

Наогул, пярэдне-сярэдне-паднябенныя гукі [с’] [з’] [ц’] [дз’] гэта найбольш характэрныя гукі беларускай мовы.

Асаблівасці памякчэння зычных

У параўнанні, напр., з рускай мовай, іншы характар памякчэння некаторых гукаў.

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняюцца і спосаб, і месца утварэння: [д]—[дз’], [т]—[ц’].

Пры памякчэнні наступных гукаў мяняецца месца ўтварэння: [с], [з], [г], [к], [х].

Таксама, у асобную групу зацвярдзелых вылучаюцца: [ш], [ж], [ч], [дж], [р], [ц][10].

^ 6. Марфалагiчная iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi назоӯнiка

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

^ 7. Iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi прыметнiка

Прыметнік (рус. имя прилагательное) характарызуецца тымі ж граматычнымі асаблівасцямі, што і назоўнік, з якім прыметнік спалучаецца, таму пры перакладзе прыметніка з рускай мовы на беларускую патрэбна выявіць род, лік, склон назоўніка, напрыклад: шырокі стэп, нясцерпны боль.

Прыметнікі ў форме адзіночнага ліку мужчынскага роду ў назоўным склоне маюць ў беларускай мове канчаткі -і, -ы: малады, звонкі, (параўн. рус. молодой, звонкий).

Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

Прыналежныя (рус. притяжательные) прыметнікі ў беларускай мове ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў ад назоўнікаў мужчынскага роду (брат – братаў дом, дзед – дзедаў кажух) і суфіксаў -ін, -ын – ад назоўнікаў жаночага роду (Ніна – Нініна спадніца, вавёрка – вавёрчына гняздо).

Якасныя прыметнікі ўтвараюць вышэйшую і найвышэйшую ступені па­раўнання, напрыклад: хуткі – хутчэйшы, больш хуткі; найхутчэйшы, самы хуткі.

Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).


^ 8. Iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi лiчэбнiка

Лічэбнік (рус. имя числительное) у беларускай мове вызначаецца фанетычнымі асаблівасцямі пры вымаўленні, якія адлюстроўваюцца і на пісьме: сем – семдзясят, сямідзесяці, сямюдзесяццю; тысяча, мільярд; чацвёра, пяцёра.

Лічэбнік абодва змяняецца па родах: абодва сшыткі, абедзве групы. Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду (паўтара года, паўтара вядра), а паўтары – з назоўнікамі жаночага роду (паўтары тоны).

Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.

Пры лічэбніках два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры назоўнік ужываецца ў форме назоўнага склону множнага ліку (два студэнты, дзве сястры, абодва хлопцы, абедзве жанчыны, тры ўнучкі, чатыры браты, пяцьдзясят ча­тыры хвіліны), а з астатнімі ўжываюцца назоўнікі ў форме роднага склону (сем кніг, дзевяць вёсак). Дробавыя лічэбнікі таксама спалучаюцца з назоўнікамі ў форме роднага склону (дзве трэція задання, пяць сёмых гектара).

Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух – дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.

Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы – девяносто і девяноста.

Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).



^ 9. Iнтэрферэнцыя пры ӯжываннi дзеяслова i яго формаӯ

Дзеяслоў (рус. глагол) у неазначальнай форме заканчваецца на -ць (гуляць, зелянець), -ці (ісці, дзяўбці), -чы (стрыгчы, берагчы).

Далучэнне да дзеяслова постфікса -ся (-ца, -цца) ператварае гэты дзеяслоў у зваротны: збірацца, падняцца, параўнайце з рус.: собираться, подняться.

1. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (рус.: лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките).

2. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня.

3. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой.

4. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами.

У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед).

5. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным.

6. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях.

7. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

8. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой.

^ 10. Сiнтаксiчная iнтэрферэнцыя

Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку, захварэць на грып, два сталы, дакрануцца да рукі, ісці лесам, з прычыны занятасці – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом, болеть гриппом, два стола, прикоснуться к руке, идти по лесу, по причине занятости). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў; рус. Приятно ходить по новым местам, всматриваться в картины, встречающиеся на пути – бел. Прыемна было хадзіць па новых мясцінах, углядацца ў малюнкі, што трапляюцца ў падарожжы.

^ 11. Сiнонiмы. Антонiмы. Амонiмы. Паронiмы.

Сiнонiмы – словы, якiя маюць аднолькавае цi блiзкае значэнне: (напр.: многа, шмат, багата, безліч, процьма і г.д.)

Антонiмы – словы з супрацьлеглым значэннем: герой – баязлiвец, разам – асобна, родны – чужы.

Амонiмы – словы, якiя гучаць i пiшуцца аднолькава, але маюць рознае значэнне: Напр.: тур (‘першабытны дзікі бык’ і ‘перыяд, этап гульні, спаборніцтва’), гасцінец (‘шырокая, бойкая дарога, шлях’ і ‘рэч, ласунак, які госць падносіць як падарунак’), лама (‘будыйскі манах-свя-

шчэннік у Тыбеце’ і ‘ўючная паўднёваамерыканская жывёліна сямейства вярблюдаў’), бот (‘абутак з высокімі халявамі’ і ‘невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна’) і мн. інш.

Паронiмы – словы, якiя маюць блiзкае гучанне, але розныя значэннi: Напр.: чарнець ‘станавіцца чорным, чарнейшым’ і чарніць ‘рабіць што-небудзь чорным, чарнейшым’; карыслівы ‘прагны да нажывы, карысталюбівы’ і карысны ‘які прыносіць карысць’; адрасат ‘той, каму адрасавана паштовае адпраўленне’ і адрасант ‘той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік’; абагуліць ‘зрабіць асабістае, улас-

нае калектыўным, грамадскім’ і абагульніць ‘знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад’; дыпламат ‘службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі’ і дыпламант ‘удзельнік конкурсу, агляду і пад., узнагароджаны дыпломам’ і інш.

^ 12. Плеаназм i таӯталогiя як разнавiднасцi лексiчных памылак

Плеана́зм (па-грэцку πλεονασμóς, pleonasmos лішні, празьмерны) — стылістычны зварот, утвораны ўжыцьцём празьмернай колькасьці словаў для выражэньня думкі.

Плеаназм сустракаецца ӯ фальклорэ: жылi-былi, мора-акiян. Таксама гэта сродак шырока выкарыстоӯваецца ӯ мастацкай лiтаратуры, звычайна з мэтай канкрэтiзацыi дэталей павествавання або усилення эмоцый.

Тыпiчнымi пркладамi плеаназма з´яӯляюцца словазлучэннi, у якiх значэнне аднаго слова паӯтарае значэнне другога.

Плеаназм выкарыстоўваецца для ўзмацненьня эфэкту выказваньня. Часта плеаназм, ужыты незнарок, зьяўляецца ненаўмыснай стылістычнай памылкай. Блізкім да плеаназму паняткам зьяўляецца таўталёгія.

Прыклады плеаназму:

самы галоўны

бачыць на свае ўласныя вочы

народны фальклёр

сёньняшні дзень і інш.

Таӯталогiя гэта разнавiднасць плеаназма; ужыванне аднакаранных слоӯ у сказе або тэксце.

Таӯталогiя сустракаецца ӯ прыказках i прымаӯках: Жызнь пражыць – не поле перайсцi; ва фразеалагiчных зваротах: хадзiць хадуном.

^ 13. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання. Прыметы запазычаных слоӯ.

Лексiка бел мовы паводле паходжання дзелiцца на:

Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава

- агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст: бор, лес, дуб, лiпа.

- усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк, кошка, снягiр.

- уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 – 14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль, жыхар, спадчына.

^ Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт

- славянскiя запазычаннi – з польскай i праз польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай.

- неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай.

Асноӯныя прыметы запазычання:

  1. наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа.

  2. пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода.

  3. спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема.

  4. спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро, рэвю, кювет.

  5. спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал.

  6. цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван.

  7. прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-, дыс -, амфi -: амаральны, рэфармацыя, контрмера.

  8. суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш: арганiзм.

^ 14. Лексiка беларускай мовы паводле сферы ӯжывання

У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесійных ці сацыяльных груп насельніцтва, г.зн. з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесійна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную і абмежаванага ўжывання.

Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы. Сюды адносяцца такія словы, якія вядомы ўсім носьбітам і шырока выкарыстоўваюцца імі без усякіх абмежаванняў. Гэта словы розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў (дзень, каліна, заўтра, хадзіць, гаварыць, весела, мы, свой, два і многія іншыя).

Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і спецыяльную.

^ Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак (дыялектызмы). На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць наступныя дыя-

лекты: паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні (асноўныя), сярэднебеларускі (цэнтральныя гаворкі) і заходнепалескі (брэсцка-пінскі).

Дыялектызмы, вядомы толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Напр., савяк (замест літ. падбярозавік), вятроўкі (замест літ. басаножкі), казлы (люцікі), пасоля (фасоля), ля, паля (паглядзі, глянь), гуліца (вуліца), тамака (там), настольніца (настольнік), барыла (бочка) і інш.

Сярод дыялектызмаў вылучаюць параўнальна невялікую групу абласных слоў, г.зн. такіх, якія ўжываюцца на больш-менш значнай тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх тэкстах

многіх аўтараў, але яшчэ не сталі літаратурнымі ў поўным сэнсе гэтага слова.

^ Жаргонная лексіка (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта гутарковая мова пэўнай групы людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча і г.д. Жаргонная

лексіка (адвольна выбраныя моўныя элементы) фарміруецца на базе слоў літаратурнай мовы шляхам іх пераасэнсавання, метафарызацыі. Так, у мове моладзі, вучняў, студэнтаў можна пачуць такія жаргонныя словы, як продкі, шнуркі (бацькі), ажур (парадак), гнаць (гаварыць няпраўду), базар (размова), бомбы, шпоры (шпаргалкі); прыклады армейскіх жаргонаў: салага (увогуле малады салдат), дух, чарпак (ці чайнік), слон, дзед (радавы салдат у залежнасці ад часу знаходжання на тэрміновай службе), старлей (старшы лейтэнант), кусок (прапаршчык), У часы ВАВ склаўся франтавы жаргон: самавары (мінамёты), сабантуй (артабстрэл) і інш.

^ Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.

^ 15. Шляхi фармiравання беларускай тэрмiналогii

Тэрмiналогiя гэта сiстэма тэрмiнаӯ пэӯнай галiны навукi, вытворчасцi, мастацтва. Раздзел мовазнаӯства якi займаецца вывучэннем тэрмiнаӯ. Шляхi фармiравання тэрмiналогii:

1.Тэрмiны агульныя для ӯсходнеславянскiх моӯ узнiклi ӯ працэсе шматвекавога гаспадарчага i культурнага ӯзаемадзеяння усходнеславянскiх плямёнаӯ i народнасцей на тэр. Старажытнай Русi. Многiя з гэтых тэрмiнаӯ сталi гiстарызмамi. Другая частка пасля фанетычных i граматычных змен увайшла ӯ сучасную беларускую тэрмiналогiю.

2.Тэрмiны ӯзятыя з народнай мовы i ӯтвораныя шляхам тэрмiналагiзацыi агульнаӯжывальных слоӯ або з дапамогай словаӯтваральным сродкам старабеларускай мовы.

3. Запазычаннi з польскай, лацiнскай i iнш. Заходнееӯрапейскiх моӯ. Н-д: акт, апеляцыя, дэкрэт, канстытуцыя, кошт i iнш. Пранiкненне гэтых тэрмiнаӯ было выклiкана неабходнасцю назваць новыя для таго часу з´явы i паняццi грамадскага жыцця.

4.Зрэдку выкарыстоӯваюцца царкоӯнаславянскiя элементы. Н-д: мiласэрдны страж. Гэта сведчыць аб магчымасцi ӯплыву царкоӯна-славянскай мовы на фармiраванне некаторых пластоӯ тэрмiналагiчнай лексiкi.

5. Злучэнне слоӯ. Н-д: нулявы мерыдыян, народны кантроль.

6.Шырокае распаӯсюджванне навукова-тэхнiчнай тэрмiналогii i пранiкненне яе ӯ розныя сферы жыцця прыводзiць да тэрмiналагiзацыi: тэрмiн набывае iншае значэнне, становiцца агульнаӯжывальным. Раман-лiт твор, адносiны памiж мужч i жанч.

Тэрмiналагiчную лексiку трэба адрознiваць ад прафесiйнай.

Прафесiяналiзмы блiзкiя да тэрмiнаӯ iх разнiца ӯ тым што

1.Тэрмiн выключна афiцыйная узаконенная ӯ пэӯнай навуцы, галiне прамысловасцi, сельскай гаспадарцы назва якога-небудзь паняцця, а прафесiяналiзм слова распаӯсюджаная ӯ гутарковай мове сярод людзей пэӯнай спецыяльнасцi.

2. Тэрмiны ствараюцца свядома па меры усведамлення iх неабходнасцi, а прафесiяналiзмы ӯзнiкаюць стыхiйна.

3.Тэрмiны нейтральныя адзiнкi мiжнароднага навуковага супрацоӯнiцтва i абмену навуковай iнфармацыi. Асаблiвую актуальнасць набывае не толькi праблема ӯпарадкавання навуковай тэрмiналогii, але i мiжнародная каардынацыя тэрмiналагiчнай работы.

Першаступеннае значэнне для мiжнароднага супрацоӯнiцтва мае напрамак iнтэрнацыяналiзацыi ӯ тэрмiналагiчнай рабоце i мэтанакiраванае фармiраванне iнтэрнацыянальнага слоя тэрмiналагiчнай лексiкi.

Ιнтэрнацыяналiзмы, гэта словы цi выразы, якiя бытуюць у некалькiх мовах розных групп. Маюць аднолькавае лексiчнае значэнне. Аднолькавы або блiзкi фанетычны i марфалагiчны склад. Н-д: дэмакратыя – демократия.

^ 16. Спецыфiка тэрмiна. Патрабаваннi да ӯжывання тэрмiнаӯ

Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Сукупнасць тэрмiнаӯ пэӯнай навукi называецца тэрмiналогiяй.

Паводле ӯжывання тэрмiны падзяляюцца на агульнанавуковыя i вузкаспецыяльныя.

Вузкаспецыяльныя падзяляюцца на: грамадска-палiтычныя; сельскагаспадарчыя; гандлёвыя, юрыдычныя, прамысловыя, ваенныя, мовазнаӯчыя, фiзiчныя, матэматычныя, хiмiчныя, бiялагiчныя, медыцынскiя, геаграфiчныя, астранамiчныя i iнш.

Тэрмiны адрознiваюцца ад агульналiтаратурных слоӯ шэрагам асаблiвасцей:

1.наяӯнасць азначэння: агульнаӯжывальнае слова можна растлумачыць i сутнасць тэрмiна павинна быць вызначана.

2.iмкненне да адназначнасцi: кожны тэрмiн павiнен абазначаць толькi адно паняцце ӯ навуцы цi тэхнiцы. А кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн.

3.Адсутнасць экспрэсii (эмацыянальнай афарбоӯкi) ручка дзвярэй, рукаӯ ракi, чырвоны радок.

4.Сiстэмнасць – кожны тэрмiн з´яӯляецца адзiнкай пэӯнай тэрмiналагiчнай сiстэмы якая абмежавана адной галiной навукi. Тамму сваю сутнасць тэрмiны выяӯляюць толькi ӯ межах адной сiстэмы.





^ 17. Асноӯныя спосабы тэрмiнаӯтварэння

Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, якое дакладна абазначае пэӯнае паняцце з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: увага, метад; б) вытворныя: уважлівы, смакавы.; в) складаныя: славалюбства, самаактуалізацыя і г.д.; г) абрэвіятуры;

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі).

Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Асноўнымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны.

^ Лексiка-семантычны спосаб: заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асаблівага тэрміналагічнага значэння

Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы вылучаюць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў.

^ Спецыялізацыя значэння – адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гатовая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, будучы выкарыстанай у сферы спецыяльнай камунікацыі, набывае спецыяльнае тэрміналагічнае значэнне.

^ Звужэнне значэння – гэта такі від лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрмінам, звузіла сваё значэнне.

Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў «прысваенні прадметам імені, якое належыць чаму-небудзь іншаму.

^ Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.

Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.

^ Марфалагiчны спосаб: словаўтваральнай адзінкай з’яўляецца словаўтваральная мадэль – марфаналагічная разнавіднасць унутры аднаго і таго ж словаўтваральнага тыпу.

Суфіксальны спосаб; Бязафіксны спосаб – разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў.

Прыставачны спосаб; Прыставачна-суфіксальны; Постфіксальны спосаб; Складанне – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў. Суфіксальна-складаны; Зрашчэнне – спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно.

Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур;

^ Сiнтаксiчны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або

спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрыназоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэннях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з’яўляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх структуры на простыя і складаныя.

^ 18. Паняцце тэрмiналагiчнай сiстэмы. Праблемы ӯпарадкавання навуковай тэрмiналогii

Тэрмiналогiя гэта сiстэма тэрмiнаӯ пэӯнай галiны навукi, вытворчасцi, мастацтва. Раздзел мовазнаӯства якi займаецца вывучэннем тэрмiнаӯ.

Тэрмiны ӯ пэӯнай сiстэме могуць уступаць у сiнанемiчныя антанамiчныя i нават аманiмiчныя адносiны.

Так сiнанiмiчныя тэрмiны ӯ адрозненнi ад агульнаӯжывальных сiнонiмаӯ не абазначаюць розныя ӯласцiвасцi паняцця. Наяӯнасць сiнонiмаӯ i варыянатаӯ сярод тэрмiнаӯ тлумачыцца стыхiйнасцю моӯных кантактаӯ паколькi больш за ӯсё розных тыпаӯ тэрмiнаӯ тлумачыцца ӯзаемадзеянне слоӯ уласных.

Можна выдзелiць некалькi групп сiнанемiчных тэрмiнаӯ:

1.Два запазычаныя тэрмiны. Н-д: кадзiраванне – шыфраванне

2.iншамоӯны i ӯласны. Н-д: эксперт – вываз.

3.поӯны i скарочаны. Н-д: ваенны камiсарыят – ваенкамат.

Тэрмiны могуць абазначаць антанамичныя паняццi. Антонiмы ӯжываюцца амаль у кожнай галiне навукi i тэхнiкi. Н-д: актыӯ - пасiӯ.

Антонiмы бываюць лексичныя i словаӯтваральныя. Лексiчныя ствараюцца дзякуючы розным словам з супрацьлеглым значэннем (малы-вялiкi, вадкае палiва – цвёрдае палiва). Мловаӯтваральныя ствараюцца шляхам выкарыстання марфем цi антанамiчных частак слоӯ тэрмiналагiзацыi i дэтэрмiналагiзацыi. Антанамiчная тэрмiналогiя ӯ параӯнаннi з аманамiчнымi словамi агульналiтаратурнай мовы прадстаӯляюць толькi адзiн тып iх утварэння распад мнагазначнасцi. Гэта характэрна для выкарыстоӯывання тэрмiна з аднолькавым афармленнем у розных галiнах навукi.

^ 19. Гiсторыя беларускай лексiкаграфii. Энцыклапедычныя i лiнгвiстычныя слоӯнiкi. Прынцыпы будовы слоӯнiкавага артыкула.

Лексікаграфія –ўзнікла ў сувязі с патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Вышэйшай умовай для ўзнікнення лексікаграфіі, было развіццё піьменнасці і пашырэння кніжнай справы.

Самыя раннія сляды лексікаграфічнай працы ў Белаpyci адносяцца к пачатку XVI ст. Гэты перыяд у гісторыі грамадскага жыцця беларускага народа, яго мовы i культуры займае асобае месца. Важнейшай яго асаблівасцю з'яўляецца, па-першае, завяршэнне фарміравання беларускай народнасці. Скарыне належаць i першыя спробы літаратурнай апрацоўкі беларускай народнай мовы. Побач з пашырэннем традыцый тлумачэння незразумелых слоў пры дапамозе глос у канцы XVI ст. у Беларусі пачынаюць з'яўляцца першыя спробы складання невялікіх слоўнікаў, так званых «прыточнікаў», або гласарыяў. Да ліку ix адносяцца: «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто» (1581 г.).

У падыходзе да слова на розных этапах развіцця беларускай лексікаграфіі наглядалася дзве тэндэнцыі. На этапе глос i гласарыяў праяўлялася тэндэнцыя канкрэтызацыі значэння слова, якая абумоўлівалася патрабаваннямі пэўнага тэксту: на этапе ж адасаблення слоўніка ад тэксту кніг пачала дзейнічаць другая тэндэнцыя —абагульненага фіксавання ўcix значэнняў слова на аснове абстрагавання ад канкрэтнага тэксту.

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў два асноўныя тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб i г.д.. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.

Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў.

^ Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў, антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыятыўныя і інш.

^ 20. Сiстэма стыляӯ беларускай мовы.

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога.

Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.

Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.

^ 21. Навуковы стыль: сфера выкарыстання, стылёвыя рысы, лексiчныя асаблiвасцi

Навуковы стыль – гэта стыль навуковых артыкулаў, дакладаў, манаграфій, падручнікаў і г.д., які вызначаецца іх зместам і мэтамі – па магчымасці дакладна і поўна растлумачыць факты акаляючай нас рэчаіснасці, паказаць прычынна-выніковыя сувязі паміж з’явамі, выявіць заканамернасць гістарычнага развіцця, паведаміць інфармацыю і г.д.

Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязана з пашырэннем розных сфер дзейнасці людзей. На першых парах свайго станаўлення навуковы стыль быў блізкі да стылю мастацкага паведамлення, апавядання і выдзеліўся ў самастойны стыль тады, калі пачала фарміравацца навуковая тэрміналогія.

Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай інфармацыі, дакладнае і строга лагічнае выказванне думкі. Гэтай функцыяй абумоўліваецца спецыфіка навуковага стылю.

Асноўныя стылёвыя рысы: лагічная паслядоўнасць выкладу; адназначнасць, дакладнасць, сцісласць пры інфармацыйнай насычанасці зместу; канкрэтнасць, бясстраснасць (халоднасць), аб’ектыўнасць выказвання.

Характэрныя асаблівасці навуковага стылю: насычанасць тэрмінамі; навуковая фразеалогія (асобасны падыход, дынамічная афазія, дысгарманічны інфантылізм, навуковая арганізацыя педагагічнай працы, перцэптыўнае дзеянне, развіццё асобы і г.д.); спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі і сінтаксісу; перавага абстрактнай лексікі (развіццё, рух, фактар, дзеянне і г.д.).


^ 22. Марфалагiчныя асаблiвасцi навуковага стылю

Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне,

дазнанне, адкліканне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У лексіцы спорту даволі часта сустракаюцца назоўнікі аддзеяслоўнага паходжання тыпу сед, дажым, разварот і пад.

Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт і інш.

Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый. (напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права і інш.). Уласныя назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку паняцця, у склад якога яны ўваходзяць.

Тэхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання назоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку: мылы, смолы, гліны, солі, металы, маслы, і інш.

Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн: адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны.

Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі (параўн.: малы, маленькі, найменшы (кавалачак хлеба); вялікі, найбольшы, самы вялікі (кавалак хлеба) – але нельга сказаць аналагічна ў выпадку малады спецыяліст, вялікія дзяржавы).

Адзінкавыя выпадкі ўжывання прыметнікаў у форме найвышэйшай ступені параўнання знаходзім у тэрмінах найбольшае спрыянне, вышэйшая ліга.

Для навуковай мовы характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку тыпу непаўналетнія, непрацаздольныя, абвінавачаны.

Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, напрыклад: крэдыт адтэрмінаваны, акрэдытыў і г.д.

Дыялагічнасць навуковай мовы праяўляецца ў шырокім выкарыстанні дзеясловаў у форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем цяперашняга часу) тыпу адзначым некалькі пунктаў, параўнаем вынікі і інш.

У навуковым маўленні пашырана выкарыстанне таксама неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе і інш.

^ 23. Сiнтаксiчныя асаблiвасцi навуковага стылю. Сродкi мiжфразавай сувязi ӯ навуковым стылi

Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Асноўная іх задача – паведаміць аб чым-небудзь, інфармаваць чытача ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя сказы часам бываюць клічныя. У адносінах да тэксту клічныя сказы могуць быць аўтаномнымі або афармляцца ў выглядзе ўстаўных канструкцый.

Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Часам пытaльныя сказы ідуць адзін за адным.

Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (або разважанняў).

Для навуковага выкладу характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі сказа. Аднародныя члены сказа служаць у навуковых тэкстах для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў і інш. Ім уласціва інтанацыя пералічэння або супастаўлення, і звязваюцца аднародныя члены часцей за ўсё бяззлучнікавай сувяззю або пры дапамозе злучнікаў і, не толькі – але і, а, а таксама.

Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэксце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказваюць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення, упэўненасць.

Устаўныя канструкцыі могуць быць заўвагамі, удакладненнямі, тлумачэннямі, папраўкамі, дадатковымі звесткамі. Пабочныя канструкцыі ў сказах звычайна выдзяляюцца коскамі, а ўстаўныя – дужкамі.

Для большай доказнасці сваіх разважанняў аўтар часта звяртаецца да параўнальна-раўналежных зваротаў. Параўнальна-раўналежныя звароты служаць для вызначэння адпаведнасці, паміж прадметамі, з’явамі на аснове іх прымет або абставін, пры якіх адбываецца дзеянне; яны не маюць метафарычнасці. Параўнальна-раўналежныя звароты выдзяляюцца (або аддзяляюцца) коскамі і пачынаюцца злучнікамі як і, як.

З чатырох тыпаў складаных сказаў – складаназлучаных, складаназaлежных, бяззлучнікавых, сказаў з рознымі відамі сувязі (камбінаваных) – у навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца

складаназалежныя. «У іх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, умовы, прычыны, месца і г.д.».

Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (часам ускладненымі адасобленымі азначэннямі ці

акалічнасцямі).

^ 24. Сiстэма жанраӯ навуковага стылю

Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе перадачы зяўляецца навуковы дакумент.

Асноўнымі жанрамі навуковых тэкстаў з’яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, курсавая і дыпломная работы.

Анатацыя – гэта кароткае, абагульненае апісанне (характарыстыка) тэксту кнігі, артыкула.

Перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя дадзеныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя дадзеныя можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.

Анатацыя звычайна складаецца з дзвюх частак. У першай частцы фармулюецца асноўная тэма кнігі, артыкула: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя палажэнні.

Рэферат– кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме. Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:

- па паўнаце выкладу матэрыялу: інфарматыўныя (перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы);

- па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя (пішуцца на аснове адной працы) і аглядныя (пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме);

- па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) і спецыялізаваныя (пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў);

- па складанні: аўтарамі (аўтарэферат дысертацыі), спецыялістамі (той галіны, да якой адносіцца рэферат) і прафесіяналамі-рэферэнтамі, а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.

Рэцэнзія– водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб’ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэцэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах. Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без падрабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналізуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.

Даклад – публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму. Падрыхтоўка даклада патрабуе самастойнай распрацоўкі пэўнай тэмы з выкарыстаннем розных крыніц інфармацыі (слоўнікаў, энцыклапедый, вучэбнай, на-

вуковай і мастацкай літаратуры, метадычных дапаможнікаў, вынікаў назіранняў, апытвання і прымянення іншых спосабаў эмпірычнага і тэарэтычнага даследавання). Пры падрыхтоўцы даклада ўлічваецца склад слухачоў, узровень іх падрыхтаванасці, законы ўспрыняцця і асэнсавання інфармацыі.




^ 25. Афiцыйна-справавы стыль: сфера выкарыстання, стылёвыя рысы, лексiчныя асаблiвасцi

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў беларускай

літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйна- справавых

зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асноўная мэта

зносін – унармаванне афіцыйных і справавых узаемадачыненняў паміж

людзьмі і ўстановамі. Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя стылявыя рысы − афіцыйнасць, строгая дакладнасць, інфармацыйнасць, сцісласць, канкрэтнасць, адназначнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць, паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, шаблоннасць і трафарэтнасць, высокі ўзровень стандартызацыі.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў. На лексічным узроўні: ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, слоў у прамым значэнні, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў;

на марфалагічным узроўні: шырокае выкарыстанне інфінітываў,

дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік

весці перапіску, займаць жылплошчу), ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі;

на сінтаксічным узроўні: выкарыстанне апавядальных сказаў,

ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў,

пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе.

Адрозніваюць тры падстылі афіцыйна-справавога стылю – уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў дакументах розных жанраў, якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіцыйна-справавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне, дзелавыя паперы − заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і іншыя).

^ 26. Марфалагiчныя асаблiвасцi афiцыйна-справавога стылю

1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад. Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...

2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-,-ццё, з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.

3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (^ Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства).

4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад.

5. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.

6. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт.

7. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: ^ Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: выраб 3-га гатунку.

8. Рэдка ў афіцыйным стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.


^ 27. Сiнтаксiчныя асаблiвасцi афiцыйна-справавога стылю

1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

3. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

6. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (даручыць старасту групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы.

7. Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

8. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый: Грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы і сходы ваеннаслужачых па воінскіх часцях могуць выступаць у падтрымку кандыдатур, вылучаных іншымі грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі або сходамі ваеннаслужачых па воінскіх часцях, а таксама выбіраць давераных асоб кандыдатаў у народныя суддзі.

^ 28. Сiстэма жанраӯ афiцыйна-справавога стылю

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога

дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.

У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота,

мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не

зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін

можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.



Скачать файл (222.5 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации
Рейтинг@Mail.ru