Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  

Загрузка...

Инструкция - Работа над планом сочинения (на бел. яз) - файл 1.docx


Инструкция - Работа над планом сочинения (на бел. яз)
скачать (33.7 kb.)

Доступные файлы (1):

1.docx34kb.17.11.2011 19:54скачать

содержание
Загрузка...

1.docx

Реклама MarketGid:
Загрузка...
Праца над планам
1. Уступ.
Патрабаванні да ўступу.

Неабходна адказаць на пытанні, пра які твор якога аўтара будзе icцi гаворка, якія галоўныя праблемы трэба вырашыць у сачыненні.

Варыянты ўступаў (пасля касяка для зручнасці пазначаны нумары тэмаў, да якіх падыходзіць уступ):

  • лірычны/1 (У народзе верацъ, што души памерлых людзей ператвараюцца ў птушак. Meнaвiтa гэтая прыкмета i стала асновай метафары ў назве аповесці Васіля Быкава...);

  • жыццёвая гіторыя/l (У адным з інтэрв'ю Васіль Быкаў прызнаваўся, што пicaў Глечика з сябе. Што ж яднае пісьменніка з ягоным героем?);

  • цытата з мастацкага тэксту — вершаваная або празаічная/3 (Вайна, па словах В. Быкава, "самае праклятае з ycix ліхаў, заведзеных жыццём на зямлі". Усёй сваей творчасцю пісьменнік выносіў ёй прысуд. Гэтак адбываецца i ў аповесці...);

  • зварот да аўтарытэтаў — вучоных, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў/2 (Рускі пісьменнік Веніямін Каверын вельмі высока ацэньваў творчасць Васіля Быкава: "У В. Быкава – рэдкі талент малявацъ подзвіг як справу натуральную для вартага чалавека... Ён стваральнік характараў, i характары ў яго – адбітак часу. Ён піша пра вайну, але тым не менш яго творы глыбока сучасныя". Я лічу, што гэтыя словы можна цалкам аднесці да аповесці "Жураўліны крык", таму што...);

  • народная мудрасць, афарызм, крылаты выраз/2 (Нездарма ў народзе кажуцъ, што страх за няпраўдай ходзіць. Часцей за ўсё баязліўца можна пазнаць па ілжывасці, а героя — па праўдзівасці. Гэта выяўляецца i ў аповесці Васіля Быкава...);

  • біблійная ісціна/3 [Не першая, але адна з самых галоўных запаведзяў роду чалавечага: не забі. Гэтая простая icцінa на вайне (ды, бывае, i ў мірны час) сціраецца з чалавечай памяці — i гэта прыносіць на зямлю гора, боль i слёзы. Meнaвiтa аднаўленню нашай памяці пра Вялікую Айчынную прысвечана аповесць...];

  • разважанне над эпіграфам/3 (Там гнёзды спалены, / Там птушаняты знішчаны, / Смяротны дым плыве над папялішчамі... П. Панчанка. Яшчэ ў 1939 годзе паэт, душою прадчуваючы бяду для сваёй "жураўлінай радзімы", напісаў гэтыя радкі. А праз дваццаць з лішнім гадоў з'явілася рэалістычная гісторыя пра няроуны бой быкаўскіх герояў за безыменны чыгуначны пераезд. На жаль, прадчуванне збылося... Што принесла вайна героям аповесці? Што назаўжды адабрала ў ix?);

  • яскравы прыклад/1, 3 (Толькі трое з кожнай coтнi равеснікаў Васіля Быкава засталіся ў жывых пасля мінулай вайны. Meнaвiтa ix памяці прысвечаны твор...);

  • праблемнае пытанне/2 (Што адбываецца ў души чалавека перад суровым тварам смерці? Адзін імкнецца любым коштам выратаваць уласнае жыццё... Другі...);

  • слоўнікавы артыкул (не прыдатны для тэмы).



^ 2. Асноуная частка.
Патрабаванні да зместу: акрамя праграмных, выстаўляюцца патрабаванні творчага характару – паказ уласнага разумення праблемы, пазначанай у тэме, i магчымыя погляды на яе, сувязь з мастацкім тэкстам (цытаванне, апеляцыя да думак аўтара), карэктны зварот да літаратурнай крытыкі, дакладнае, неразмытае выражэнне думкі, разнастайнасць канструкцый; таксама пажадана не падмяняць аналіз (чаму адбылося?) апісаннем (што i як адбылося?).
^ Варыянты асноўнай часткі:

  • гістарычны/l (Напачатку Глечык – маладзенькі баец, "няўдака" ў ваеннай справе, потым у ім прачынаецца мужнасць, а ў канцы аповесці ён за лічаныя гадзіны сталее i гераічна гіне...). Высновы (Аўтар увасобіў асабістую трагедыю маладога байца, але гэтым выявіў трагедыю ўсяго ваеннага пакалення...).

  • паралельны/2 [Што агульнага ў персанажаў? (Усе яны жывыя людзі са cвaiм мінулым, якім прыйшлося нялёгка на вайне...). Чым адрозніваюцца гepoi твора перад тварам смерці? (У экстрэмальнай сітуацыі кожны выяўляецца па-свойму: Cвіст імкнецца ўсім прыўзняць настрой, Глечык ваюе са cвaiм страхам i перамагае яго, Карпенка дбае, каб з найменшымі cтpaтaмi выканацъ баявую задачу, Фішар годна прымае смерць, Аўсееў здраджвае ў апошнюю хвіліну, Пшанічны дбае пра ўласнае жыццё...)]. Высновы (Аўтар свядома выкарыстаў выпрабаванне боем, блізкай смерцю, каб выявіць унутраную сутнасць кожнага з герояў...).

  • лагічны/3 [гіпотэза (Вайна адабрала ў людзей маладосць, будучыню, жыццё ў Фішара, Cвiстa, Глечыка, сумленне – у Аўсеева i Пшанічнага...), аргументы (прыклады, цытаты, думкі аўтара сачынення)]. Выснова (Вайна нічым не можа быць апраўдана...).


3. Заключэнне.
Патрабаванні да заключэння: наяўнасць агульнага выніку зробленай працы па аналізе твора, адпаведнасць вынікаў тэме сачынення, значэнне твора (вобраза) для аўтара сачынення, для пісьменнікавай творчасці, беларускай i сусветнай літаратуры (калі ёсць).
Варыянты:

  • уласнае меркаванне/1, 2, 3 [1. Я думаю (мне здаецца), што... 2. Разважаючы над тэмай, я прыйшла(-оў) да высновы, што... 3. Такім чынам, падводзячы вынік, можна сказаць... 4. Як одну з асаблівасцяў творчасці Васіля Быкава можна адзначыць...];

  • апеляцыя да аўтарытэта, пагаджэнне з ці не/1, 2, 3 ["...Чытач можа адысці ў свой, мірны час, да cвaix спраў, клопатаў, радасцяў... Але што ён не можа (i не здолее), не павінен, не мае права — гэта забыць! Во гэтых франтавых хлапчукоў..." — так пicaў пра аповесць славуты пісьменнік, выдатны крытык Алесь Адамовіч. І я пагаджаюся з ім, бо...];

  • асабістае ўражанне ад твора/1, 2, 3 [1. Аповесць "Жураўліны крык" спадабалася (не спадабалася) мне, таму што... 2. Гэты герой блізкі мне cвaiм разумением жыцця, бо...];

  • эстэтычны, маральны вопыт/1, 2, 3 [1. Мне здаецца, што cвaiм творам аўтар хацеў сказаць нам, нашчадкам (будучым пакаленням), што... 2. Аповесць прымушае чытача задумацца над...];

  • значэнне ў літаратурным працэсе/1, 2, 3 (Творчасць В. Быкава мае icтoтнae значэнне для ўсяго літаратурнага працэсу XX стагоддзя, бо менавіта ён адзін з першых напісаў суровую праўду пра мінулую вайну, пра чалавека ў ёй...).


Праца над лексічным i граматычным аспектамі.
1. Лексіка.

Сінонімы слова пісьменнік — аўтар, мастак слова, празаік, апавядальнік, знаўца чалавечых душ, літаратар, Васіль Быкаў, былы франтавік, творца.

Сінонімы да слова знаўца – крытык, аўтар падручніка / артыкула, даследчык, літаратуразнаўца, філолаг.

Сінонімы да слова твор — аповесць, тэкст, аповед, проза, балючая споведзь вайны, быкаўскае слова, гэтыя старонкі.
2. Граматыка.

Скланенне прозвшча аўтара [ідэя, думкі Васіля Быкава, удалося Васілю Быкаву, зразумець Васіля Быкава, пагадзіцца з Васілём Быкавым, успаміны аб Васілю Быкаву (лепш пра Васіля Быкава)], назвы твора (аўтар аповесці / "Жураўлінага крыку"; дзякуючы аповесці / "Жуpaўлінаму крыку"; чытаючы аповесць / "Жураўліны крык"; пазнаёміліся з аповесцю / "Жураўліным крыкам"; прачыталі ў аповесці / "Жураўліным крыку").
3. Сінтаксіс.

Афармленне эпіграфа (прозвішча аўтара без дужак):

Гэта быў сорак першы палаючы год...

^ П. Панчанка.

Цытаванне прозы (Ц – цытата, а – словы aўтара):

цц", – ааа. "Як нi жахліва i безнадзейна яму было заставацца ў адзіноце... але, забіўшы Аўсеева, ён адчуў, што прыйдзецца трывацъ да канца. I хлопец няспешна i без былой баязлівасці... хадзіў па траншэі i ладзіў зброю", — так aпicвaў В. Быкаў душэўны стан Глечыка перад апошнім боем.

^ Ааа: "Ццц". В. Быкаў так aпicвae душэўны стан Глечыка перад апошнім боем: "Як нi жахліва i безнадзейна яму было заставацца ў адзіноце... але, забіўшы Аўсеева, ён адчуў, што прыйдзецца трывацъ да канца. I хлопец няспешна i без былой баязлівасці... хадзіў па траншэі i ладзіў зброю".

Ааа пicaў, што "ццц". В. Быкау пicaў, як перад апошнім боем Глечык " адчуў, што прыйдзецца трывацъ да канца... i без былой баязлівасці... хадзіў па траншэі i ладзіў зброю".

Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях тыпу як піша даследчык, па словах аўтара, на маю думку i інш.
Калектыўнае (або самастойнае) складанне прыкладнага плана для кожнай з тэмаў.


^ Сам-насам са смерцю: лес радавога Глечыка у аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык"

Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека на мяжы жыцця i смерці (паводле аповесці Baciля Быкава "Жураўліны крык")

^ Што адабрала вайна ў байцоў з чыгуначнага пераезда?

I. Уступ

I. Уступ

I. Уступ

II. Асноўная частка

1. "Няўдака" Глечык

^ 2. Першая перамога

3. Агонь па здрадніку

4. Падбіты журавок

III. Заключэнне

II. Асноўная частка

^ 1. Не саступіць перад небяспекай

2. Жыццё даражэй за ўсё

III, Заключэнне

II. Асноўная частка

^ 1. Mipнae жыццё байцоў з пераезда

2. Без надзеі на выратаванне

III. Заключэнне



Скачать файл (33.7 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации