Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  

Загрузка...

Контрольная работа - Устава на валокi 1557 г. аграрны закон Вялiкага княства Лiтоускага - файл 1.docx


Контрольная работа - Устава на валокi 1557 г. аграрны закон Вялiкага княства Лiтоускага
скачать (68 kb.)

Доступные файлы (1):

1.docx68kb.23.11.2011 00:10скачать

содержание
Загрузка...

1.docx

Реклама MarketGid:
Загрузка...


Уводзіны………………………………………………………………….

3

  1. Сельская гаспадарка ВКЛ да аграрнай рэформы 1557 года……

4

1.1.

Агульная характарыстыка сельскай гаспадарк XIV – XVI стст.………………………………………………………….


4

1.2.

Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялянства…………………………………………………….


6

  1. Аграрная рэформа 1557 года…………………………………….

9

2.1.

Прычыны ўвядзення і сутнасць рэформы………………....

9

2.2.

Эвалюцыя абшчынных інстытутаў у дзяржаўных уладаннях ВКЛ……………………………………………...


14

Заключэнне……………………………………………………………….

21

Літаратура………………………………………………………………...

22

Тэрміналагічнае заданне………………………………………………...

23

Iндывідуальнае заданне…………………………………………………

24










План кантрольнай работы

Уводзіны:
Перыяд, які разглядаецца ў гэтай працы, дакладней сярэдзіна XVI ст., вельмі цікавы і важны таму што ў гэты час мы можам назіраць небывалы ўздым ў духоўным жыцці, эканоміцы і культуры нашай дзяржавы. Прычынай гэтага ўздыму стала Рэфармацыя, якая несла за сабой новыя ідэі не толькі ў культуру і духоўнае жыцце, але і ў эканоміку краіны. Не здарма гэты перыяд даследчыкі называюць «Залатым векам», часам станаўлення беларускай нацыі.

У Еўропе з’яўляюцца перадумовы рынкавай гаспадаркі. Падобныя працэсы адбываліся і ў Беларусі. Асабліва спрыяла гэтаму аграрная рэформа, літаральна змяніўшая аблічча Беларусі на працягу XVI стагоддзя. Ідэя рэформы, якая б дазволіла кожнаму селяніну быць непасрэдна адказным за сваю зямлю, належала каралеве Боне Сфорцы, жонцы вялікага князя Жыгімонта Старога. Актыўна падтрымліваў каралеву ў яе пачынаннях ейны духоўнік Лісманіні, адзін з прапаведнікаў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве, які лічыў, што прызначэнне чалавека найбольш поўна рэалізуецца тады, калі ён мае сваю справу.

Рэформа дала пачатак істотным зменам у сістэме землекарыстання і абкладання павіннасцямі сялян. Валочная памера змяніла нават знешні выгляд вёсак па ўсёй Беларусі. Яны сталі больш буйнымі, з характэрнай забудовай у адну вуліцу. І гэты іх выгляд прынцыпова не змяніўся да сённяшняга дня.

Гэта сведчыць аб тым, што аграрная рэформа 1557 года вельмі важны этап станаўлення сістэмы сельскай гаспадаркі нашай краіны ў той час, які паклаў свой адбітак на ўсе стораны


  1. ^ Сельская гаспадарка ВКЛ да аграрнага закона 1557 года

    1. Агульная характарыстыка сельскай

гаспадаркі XIV-XVI стст.

У XIV-XVI стст. ў Беларусі пераважным па сваей колькасці і асноўным вытворчым класам-саслоўем феадальнага грамад

ства было эксплуатуемае і асабіста залежнае сялянства. У пісьмовых крыніцах гэтага перыяду сяляне звычайна назы

валіся «людзьмі», «мужыкамі», ці «падданымі».

Асноўнай вытворчай ячэйкай сельскай гаспадаркі з'яўлялася гаспадарка селяніна. У крыніцах яна фігуруе пад тэрмінам «дым». Дым уяўляў сабою гаспадарку, як правіла, адной сялянскай сям’і. Найбольш тыповай яе формай была сям'я ў складзе бацькоў і дзяцей, якія яшчэ не стварылі сваіх сямей. Сустракаліся таксама і гаспадаркі вялікіх непадзяліўшыхся сямей роз

ных відаў.

Асноўнай формай сельскіх паселішчаў былі вёскі, якія тады абазначаліся толькі тэрмінам «сяло». Населенасць вёсак была рознай: ад аднаго да некалькіх дзесяткаў дымоў. Гаспадаркі аднаго сяла складалі суседскую сельскую абшчыну, а некалькі бліжэйшых вёсак, якія належалі аднаму пану, - валасную аб

шчыну.

Мяркуючы па даных крыніц XVI ст., сялянская гаспадарка ўяўляла сабою складаны гаспадарчы комплекс. На сялянскіх сядзібах знаходзіліся жылыя дамы, розныя гаспадарчыя пабудовы (гумны, клеці, пуні, хлявы і інш.). Звычайна сяляне-гаспадары мелі ўвесь неабходны інвентар: бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры, сярпы, іншыя прылады працы.

Кожная сялянская гаспадарка мела таксама зямлю, якою сялян надзялялі феадалы - уласнікі зямлі. Гэта было неабходнай і істотнай рысай сістэмы феадальных вытворчых адносін і абумовіла павіннасны характар сялянскага землеўладання. Феадалы звычайна прызнавалі яго спадчыннасць. 

Сяляне, якія карысталіся зямлей бацькоў (отчынай), называліся «отчычамі».

Правы сялян па распараджэнню надзеламі былі істотна абмежаваны. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае і часовае ўладанне без дазволу свайго пана шляхам закладу (заставы), продажу і іншых здзелак. Але насуперак забароне яны нярэдка учынялі такія аперацыі. Апошнія ліквідаваліся ў адміністрацыйным або судовым парадку, калі яны супярэчылі інтарэсам уласнікаў зямлі, на той падставе, што «мужик простый не мает моцы земли господарской обель продавати» [4, с. 148].

Асноўнымі сельскагаспадарчымі ўгоддзямі ў складзе сялянскіх надзелаў былі ворыва і сенакосы. Да аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст. надзелы роз

ных гаспадарак, як правіла, вельмі адрозніваліся па сваей плошчы не толькі ў розных маёнтках, але нават у адной і той жа вёсцы. У сярэднім на адзін дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.

Акрамя індывідуальных на

дзелаў, сяляне адной або некалькіх суседніх абшчын мелі права карыстацца рознымі агульнымі ўгоддзямі пераважна ў бліжэйшых лясах.

У сялянскай гаспадарцы галоўнае месца займала раслінаводства. Важную ролю адыгрывала і жывёлагадоўля. Ступень забяспечанасці розных гаспа

дарак рабочай і прадукцыйнай жывёлай была вельмі рознай.

Нягледзячы на вялікую стракатасць у ступені забяспеча

насці розных сялянскіх гаспа

дарак асноўнымі сродкамі вытворчасці, большасць з іх мела неабходныя ўмовы для нармальнага гаспадарання.

Звычайнымі для сялян былі заняткі рознымі промысламі і хатнімі рамёствамі. Промыслы былі асабліва распаўсюджанымі сярод сялян паўднёва-усходняй часткі Беларусі, дзе яшчэ ў канцы XVI ст., у параўнанні з паўночна-заходняй, шчыльнасць насельніцтва была меншай, а пан

ская гаспадарка ў форме фальварка развівалася больш марудна.

Сялянства Беларусі сваей працай стварала значную частку матэрыяльных рэсурсаў і тым самым уносіла істотны ўклад у эканамічную базу развіцця феадальнага грамадства ВКЛ.



    1. ^ Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялянства

Прыкладна да канца XV ст. асноўнай формай феадальнай рэнты была даніна прадукцыяй сялянскіх гаспадарак – збожжамі, курамі, мёдам, футрам і інш., а пераважаючай катэгорыяй сялянства па характару галоўнай павіннасці з’яўляліся даннікі (людзі данныя). Адзінкай абкладання даннікаў служыў дым. Аднак члены сельскіх і валасных абшчын (валашчане) неслі калектыўную адказнасць за спраўнае выкананне ўстаноўленных павіннасцей.

Асобную группу даннікаў складалі сяляне – «дольнікі», галоўнай павіннасцю якіх была даніна чацвертай часткі («долі») ураджаю. Разам з галоўнай у склад павіннасцей уваходзілі таксама талокі, г. зн. сельскагаспадарчыя работы ў фальварках у час іх разгару, да 12 дзён летам, будаўніцтва і рамонт панскіх пабудоў, плацяжы баброўшчыны грашамі, узносы «станцыі», г.зн. харчу і фуражу, прадастаўленне падвод. Дольнікі ў сярэдзіне XVI ст. былі адной з асноўных катэгорый сялянства Падзвіння. Так, у рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г. зафіксаваны 4121 дым сялян дольнікаў, або 53,5 % усіх сялянскіх гаспадарак Полаччыны.

Прыкметнае ўзмацненне – прыкладна з сярэдзіны XV ст. – сувязей сельскай гаспадаркі з унутранным і асабліва знешнім рынкамі абумовіла працэс паступовага пераходу феадалаў ад эксплуатацыі сялянства шляхам спагнання даніны натурай у асноўным да адработнай і ў значнай меры грашовай формы рэнты. Гэты працэс суправаджаўся пераўтварэннем асноўнай массы даннікаў Пабужжа, Панямоння і часткова Падзвіння ў «людзей цяглых», галоўнай павіннасцю якіх стала паншчына, або ў «людзей асадных», «кунічных», ці «чыншавікоў», асноўнай павіннасцю якіх была грашовая рэнта. У той жа час у Падняпроўі, дзе па прычыне ўздзеяння шэрагу неспрыяльных фактараў (цяжкадаступнасць да гандлевых портаў, ваенныя разбурэнні і т. п.) фальварак не атрымаў значнага развіцця, даніна 

натурай паступова змянілася грашамі.

У выніку гэтых працэссаў у сярэдзіне XVI ст. асноўным рэгіенам, дзе сяляне-даннікі абсалютна пераважалі, заставалася Падняпроўе, асабліва гаспадарскія Бабруйская, Гомельская, Крычаўская, Любашанская, Магілеўская, Мазырская, Прапойская, Рэчыцкая, Свіслачская і іншыя воласці, якія, дарэчы, у структуры феадальнай зямельнай уласнасці гэтых месцаў складалі львіную долю. Другім рэгіенам перавагі сялян даннікаў, як ужо адзначалася, было Падзвінне. Тут, негледзячы на спрыяльныя геаграфічныя ўмовы для развіцця фальварка, традыцыйна данніка-дольніцкі варыянт эксплуатацыі сялянства ва ўмовах пастаяннай пагрозы ваенных разбурэнняў у асноўным па-ранейшаму адпавядаў інтарэсам феадалаў і на дадзеным этапе развіцця іх гандлёвых сувязей з Рыгай і таму не быў рэарганізаваны.

У XIV – XVI стст. на Беларусі паступова развівалася адработная рэнта, якая складалася з разнастайных работ (службаў) сялян на паноў: узворванне, баранаванне, сяўба, жніво, касьба сена, малацьба і інш. Паншчына, г. зн. праца сялян у фальварках з сахой, сярпом, касой і г. д., у крыніцах называюцца «дзелам», «работай», «прыгонам» (пераважна ў Падзвінні), «паншчынай», але часцей за ўсе – «службай цяглай». Таму сяляне, галоўнай павіннасцю якіх была такая служба, звычайна называліся «людзьмі цяглымі».

Да аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст. асноўнай адзінкай абкладання цяглых сялян павіннастямі з’яўлялася «служба». Адпаведная адзінка ў Берасцейскім павеце звычайна называлася «жрэбіем», а ў Пінскім – «дворышчам». Яны перш за ўсе азначалі ўчасткі зямлі, за карыстанне якімі сяляне неслі ўстаноўленыя цяглыя і іншыя павіннасці. У XV ст. службы складаліся ў сярэднім з двух-трох дымоў, гаспадары якіх часта былі сваякамі. Чужыя асобы ў ей называліся «патужнікамі».

3 пачатку XV да сярэдзіны XVI ст. паншчына з адзінкі абкладання ў 14 дзён на год павялічылася да 2 дзён на тыдзень, г. зн. у 7,4 раза. Яна спалучалася з іншымі асноўнымі і дадатковымі павіннасцямі. Склад і нормы 

розных павіннасцей цяглых сялян звычайна не былі аднолькавымі нават у межах адной вёскі. Тыповы комплекс асноўных павіннасцей цяглых сялян са службы складаўся, акрамя галоўнай, з талок (па чатыры дні ў год летам), данін, або «дзякла», жытам, аўсом (па бочцы), курэй (па ад

ной), яйкамі (па дзесятку), се

нам (па возу) і інш [4, с. 151]. У якасці дадатковых павіннасцей цяглыя, як і сяляне іншых катэгорый, будавалі, рамантавалі і вартавалі двары сваіх паноў, перавозілі грузы і г. д.

Да сярэдзіны XVI ст. пан

шчына, як і фальварак, у якасці аднаго з асноўных варыянтаў рэалізацыі феадаламі спрыяльнай рыначнай кан'юнктуры для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі зацвердзілася ў паўночна-заходняй частцы Беларусі.

Ва ўмовах панавання натуральнай гаспадаркі для даволі значнай часткі сялянства галоў

най павіннасцю былі разнастайныя спецыяльныя службы. Апошнія патрабавалі пэўных звычак. Да сялян-слуг адносіліся тыя, хто займаўся каняводствам (конюхі і інш.), про

мысламі (асочнікі, баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы і інш.), рамяством (бондары, ганчары, кавалі, посуднікі, цесляры і інш.). Частка сялян-слуг выконвала ніжэйшыя адміністрацыйна-гаспадарчыя функцыі (гуменнікі, сотнікі, старцы і інш.), прыслужвала панам (кухары, аддзверныя і інш.), альбо несла ваенную ці кур'ерскую службу (панцырныя, путныя і інш. слугі-баяры). У сярэдзіне XVI ст. асабліва многа ваен

ных слуг было на ўсходніх ускраінах ВКЛ. Так, у рэвізіі Полацкага ваяводства 1552 г. улічана 950 дымоў такіх слуг, або 12,3 % усіх сялянскіх дымоў.

Такім чынам, пад уздзеяннем далейшага развіцця таварна-грашовых адносін да сярэдзіны XVI ст. у асноўным завяршылася рэарганізацыя архаічнай сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялянства Беларусі ў выніку яе, поруч з традыцыйна пераважаўшым у Падзвінні данніцка-дольніцкім варыянтам, умацаваліся і два новыя варыянты сістэмы эксплуатацыі: фальварачна-паншчынны і чыншавы. Умоўную граніцу паміж фальварачна-паншчынным і данніцка-дольніцкім варыянтамі, з аднаго боку, і чыншавым - 

з другога, можна правесці прыкладна па лініі Пінск-Слуцк-Менск- Барысаў-Орша.

  1. ^ Аграрная рэформа 1557 года

    1. Прычыны ўвядзення, сутнасць рэформы

Да сярэдзіны XVI ст. архаічная сістэма землеўладання сялянства Беларуі і абкладання яго павіннасцямі, якая толькі вельмі прыблізна ўлічвала гаспадарчыя рэсурсы адзінак абкладання, стала для феадалаў істотнай перашкодай на шляху іх імкнення павялічыць свае даходы. Гэта і абумовіла яе рэарганізацыю шляхам вымярэння зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га), вызначэння якасці глебы і ўвядзення валокі ў якасці асноўнай адзінкі абкла

дання. У крыніцах комплекс адзначаных і іншых мерапрыемстваў абазначаецца тэрмінам «памера валочная», а ў гістарычнай літаратуры - «аграрная рэформа».

^ Галоўныя прычыны рэформы:

1) унутраная: існаванне ў ВКЛ недасканалай сістэмы збору падаткаў, якая абапіралася на разнастайныя па свайму складу адзінкі падаткаабкладання («дымы», «службы», «дворышчы», «жарэбі» і інш.), зямельныя памеры якіх часта адрозніваліся нават у межах аднаго ўладання. Такім чынам, гэтая сістэма не ўлічвала вытворчых рэсурсаў сялянскай гаспадаркі: незалежна ад колькасці зямлі сялянскія гаспадаркі плацілі аднолькавыя падаткі;

^ 2) знешняя: павелічэнне попыту і цэнаў на збожжавых рынках Заходняй Еўропы ў сувязі з ростам гарадскога насельніцтва, а таксама актыўнай каланізацыяй Новага Свету.

Упершыню аграрную рэформу ў сваіх уладаннях (Давід-Гарадок, Пінск, Клецк і некаторыя іншыя) у 40 - пачатку 50-ых гг. XVI ст. правяла Бона - жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Яна праводзілася на аснове спецыяльных інструкцый (устаў). Амаль адначасова з ею на аснове асобнай уставы пачаў праводзіць аграрную рэформу ў гаспадарскіх уладаннях і яе сын Жыгімонт Аўгуст. Да 1557 г. валочная 

памера была завершана ў многіх гаспадарскіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ. Але яе прынцыпы і іх рэалізацыя былі прызнаны незадавальняючымі Таму ў 1557 г. была распрацавана новая інструкцыя – «Устава на валокі», на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, г. зн. перагляд папярэдняй памеры. Яна, па сутнасці, ста

ла новай памерай. Другая па

мера, якая была закончана ў 1568 г., ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні заходняй часткі ВКЛ.

У 1560 г. была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут яна праводзілася на аснове спецыяльнай уста

вы, якая ўлічвала сацыяльна-эканамічныя асаблівасці гэтага раёна. У гаспадарскіх уладаннях Падзвіння аграрная рэформа не праводзілася, таму што яна ў ходзе Лівонскай вайны (1558 – 1583 гг.) стала арэнай актыўных ваенных дзеянняў.

3 пачатку 60-ых гг. XVI ст. прыклад гаспадара пачалі пераймаць многія іншыя свецкія і духоўныя феадалы, пераважна буйныя, таму што правядзенне аграрнай рэформы патрабавала вялікіх сродкаў. Яны праводзілі яе на аснове ўласных інструкцый, запазычваючы з Ус

тавы на валокі 1557 г. толькі некаторыя прынцыпы, бо яна як прыватная ўстава гаспадара не мела для іх заканадаўчай сілы. Рэарганізацыя землекарыстання і абкладання сялянства ў маёнтках дробных, драбнейшых і сярэдніх свецкіх і духоўных феадалаў расцягнулася на многія дзесяцігоддзі. Валочная памера ў гаспадарскіх уладаннях Усходняй Беларусі пачалася ў канцы XVI ст.

У гаспадарскіх уладаннях зямля вымяралася на валокі не па 30 моргаў, а па 33 (23,5 га), а іншы раз і больш. Нягледзячы на тое, што сяляне маглі атрымаць па валоцы, яны звычайна бралі толькі па паўвалокі зямлі на гаспадарку.

Усе валокі вёскі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на «цяглыя», «асадныя» і «вольныя» (для сялян-слуг, якія вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей, сялян іншых катэгорый). Мяркуючы па даных рэестраў валочнай памеры, у гаспадарскіх маёнтках пераважалі асадныя, або чыншавыя, валокі, што сведчыць аб 

выключна шырокім распаўсюджванні ў гэтых уладаннях грашовай рэнты.

3 кожнай валокі зямлі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Віды галоўных і іншых павіннасцей залежалі ад павіннаснага характару валок, а нормы - ад якасці зямлі. Яна дыферэнцыравалася на чатыры катэгорыі: «добрая», «сярэдняя», «дрэнная» і «вельмі дрэнная». Гэта значыць, што ўпершыню ўлічвалася розная эфектыўнасць працы на землях рознай якасці. Такім чынам, агульны памер павіннасцей таксама ўпершыню быў абумоўлены як памерам надзелу, так і якасцю зямлі.

Галоўнай павіннасцю з асаднай валокі была «асада» - плацяжы грашамі - па 30 грошаў. Разам з галоўнай асад

ныя сяляне абавязаны былі выконваць і іншыя асноўныя павіннасці: плаціць па 12 грошаў за талокі і па 10 грошаў за «гвалты», г. зн. тэрміновыя ра

боты ў надзвычайных выпадках (пажары, паводкі і да т. п.). Вартасць гэтых асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складае 52 грошы.

Галоўнай павіннасцю з цяглай валокі была паншчына па два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Замест шасці дзён паншчыны на працягу трох тыдняў зімовых і вясновых рэлігійных святаў цяглыя сяляне абавязаны былі выконваць чатыры дні талок улетку. Значыць, яны хадзілі на працу ў фальварак 102 дні на год.

Віды астатніх асноўных павіннасцей як з асадных, так і з цяглых валок былі аналагічнымі, але нормы іх залежалі ад якасці зямлі. Чынш: 21 грош - з валокі добрай зямлі, 12 - з сярэдняй, 8 - з дрэннай і 6 - з вельмі дрэннай. Дзякла аўсом: 2 бочкі (або 10 грошаў) і 10 грошаў за дастаўку - з валокі добрай і сярэдняй зямлі; бочка (або 5 грошаў) і 5 грошаў за дастаўку - з валокі дрэннай зямлі; дзякла аўсом з вельмі дрэннай зямлі не бралася. Дзякла сенам (па возу альбо 3 грошы і 2 грошы за дастаўку) спаганялася ў аднолькавых памерах, але толькі з зямель трох першых катэгорый па якасці. Нормы дзякла гусямі (па аднаму або 1,5 гроша), курамі (па дзве або 1,6 гроша), яйкамі (па 20 або 0,4 гроша), а так

сама невадоўшчыны (па 2 гро

шы), 

стацыі грашамі (па 2,5 гроша), або натурай (па ялавіцы з 30 валок, па барану з 15 валок, па курыцы і па 10 яек з валокі) не залежалі ад якасці зямлі. [4, с. 153]

Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй - 97, дрэн

най - 83 і вельмі дрэннай - 66.

Акрамя асноўных, сяляне аба

вязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей: скошваць фальварачныя сенажаці, перавозіць грузы, будаваць, рамантаваць і вартаваць панскія двары і г. д.

Рэарганізацыя ў 1560 г. сістэмы землекарыстання і абкладан

ня сялянства павіннасцямі ў гаспадарскіх Падняпроўскіх ва

ласцях заключалася ў вымярэнні ворыва на «службы» - участкі на 30 салянак (бочак) высеву зерневых, што адпавядае 30 моргам, або валоцы зямлі. Служба была ўведзена замест дыма ў якасці новай адзінкі абкладання. Пры гэтым вызначалася і якасць зямлі кожнай службы: «добрая», «сярэдняя» і «дрэнная». Адну службу зямлі бралі, як правіла, дзве сялянскія гаспадаркі. Адначасова таксама высвятлялася наяўнасць сенажацяў (у вазах сена), рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў. Удакладняліся і апісваліся знешнія межы усіх зямель вёсак.

За карыстанне службамі і іншымі ўгоддзямі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Нормы іх былі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад якасці зямлі, плошчы сенажацяў і наяўнасці прамысловых угоддзяў і велічыні прыбыткаў з апошніх. Нормы галоўнай павіннасці - плацяжу грашамі са службы - былі наступнымі: 60 грошаў - з добрай зямлі, 50 - з сярэдняй і 40 - з дрэннай. Iншыя асноўныя павіннасці складалі бочку збожжа і бочку аўса, 4 пенязі (0,4 гроша) за воз сена, 20 або 25 грошаў за пуд (медніцу) мёду (у залежнасці ад велічыні мясцовых мер). У якасці дадатковых сяляне выконвалі шэраг павіннасцей натурай і грашамі на карысць розных прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі (ураднікаў). Па вышэйвыказаных прычынах, агульныя памеры плацяжоў сялян са служб у роз

ных вёсках не былі аднолькавымі.



Такім чынам, адным з важ

ных вынікаў аграрнай рэформы ў гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцях было канчатковае пераўтварэнне сялян-даннікаў у сялян-чыншавікоу. Гэта таксама ўскосна сведчыць аб значнай ролі сувязей гаспадарак такіх ся

лян з унутраным рынкам.

Iстотныя змены ў сістэме землекарыстання і абкладання сялян адбыліся ў тых маёнтках свецкіх і духоўных феадалаў, у якіх была праведзена валочная памера. Пры значным, у цэлым, падабенстве відаў і нормаў асноўных павіннасцей з валокі зямлі ў розных уладаннях яны ўсё ж многімі дэталямі прыкметна адрозніваліся ад адпаведных устанаўленняў Уставы на валокі 1557 г. Так, напрыклад, нормы паншчыны вызначаліся ад 2 да 5 дзён на тыдзень, чыншу - ад 20 да 50 грошаў, асады - ад 60 да 120 грошаў, талок - ад адсутнасці да 12 дзён на год.

Мяркуючы па даных інвентароў маёнткаў свецкіх і духоў

ных феадалаў, у другой палове XVI ст. у іх звычайна пераважалі цяглыя сяляне.

Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага уліку і аб

кладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далейшага узмацнення эксплуатацыі сялянства.

Асноўныя прынцыпы землека

рыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.



    1. ^ Эвалюцыя абшчынных інстытутаў у дзяржаўных уладаннях ВКЛ

Да пачатку валочнай памеры сялянская тэрытарыяльная абшчына (складалася з некалькіх сельскіх абшчын) у дзяржаўных уладаннях захаду i цэнтра Беларусі мела, як i на ўсходзе, назву «воласць». Аднак калі на ўсходзе воласць на працягу XVI - першай паловы XVII ст. у кантактах з дзяржавай выступала як адноса самастойная грамадская i падаткавая адзінка, то на захадзе так было не заўсёды.

Большую незалежнаць у гаспадарчым i штодзённым жыцці на захадзе i ў центры Беларусі захоўвалі тыя воласці, аснову павіннасцей насельніцтва якіх склала даніна натурай або грашыма. У ix, як i ў валасцях, размешчаных на ўсходзе Беларусі, да сярэдзіны XVI ст. нярэдкімі былі выпадкі прызначэння згаданай даніны або чыншу (ці ix часткі) цалкам на воласць i арганізацыі сумеснай платы ix сялянамі.

Усе даследчыкі, якія пісалі пра абшчыну ці пра аграрную рэформу XVI ст. у Беларусі, сцвярджалі, што рэформа спрыяла распадзенню, а то i знікненню абшчыны. Для пацвярджэння такога вываду звычайна спасылаліся на тое, што абшчына пасля валочнай памеры не мела ў сваім распараджэнні ворыўнай зямлі i не займалася яе перадзелам або раздачай. Аднак сведчанняў аб тым, што такія функцыі ў абшчыны былі i да рэформы, няма. Па меншай меры, у гістарыяграфіі такія прыклады ў адносінах да першай паловы XVI ст. не прыводзіліся. У той жа час крыніцы, наадварот, паказваюць наяўнасць якраз індывідуальнага землекарыстання сялян у дзяржаўных уладаннях на захадзе i ў цэнтры Беларусі яшчэ перад рэформай, прынамсі ў першай палове XVI ст.

Разам з тым з дакументаў вынікае, што сельскія абшчыны (a ў некаторых выпадках грамады некалькіх суседніх сёл, што, як правіла, уваходзілі ў адну тэрытарыяльную абшчыну) у дзяржаўных уладаннях на захадзе i y цэнтры Беларусі мелі ў сваім распараджэнні бортныя землі, 

бабровыя i звярыныя гоны, лясныя і рачныя ўваходы, сенажаці, выганы. Гэтыя ўгоддзі, як i ворыўныя землі, сяляне лічылі сваёй уласнасцю i абаранялі ix як ад «чужых» сялян, так i ад феадалаў. Так, M. B. Доўнар-Запольскі прыводзіў прыклад, калі дзяржаўныя сяляне сяла Токарава Берасцейскага павета судзіліся ў 1529 г. перад каралём з панам Ваганаўскім, не жадаючы, каб ён распрацоўваў зямлю ў Пужыцкай пушчы, якую яны лічылі сваей [3, с. 118].

Галоўнымі крыніцамі, якія выразна паказваюць, што паўнамоцтвы грамады ў ранейшыя часы былі больш шырокімі, чым у паслярэформенны перыяд, з’яўляюцца сялянскія скаргі ca спасылкамі на «старыну» i імкненнем аднавіць папярэднія парадкі i велікакняжацкія адказы на ix (лісты, граматы, прывілеі), а таксама матэрыялы рэвізорскіх ці камісарскіх праверак. Многія дзяржаўныя ўладанні захаду i цэнтра Беларусі даволі працяглы час знаходзіліся ў трыманні прыватных асоб, менавіта на ix самаўпраўства (як i на самаўпраўства дзяржаўных ураднікаў) скардзіліся сяляне. У велікакняжацкіх граматах, складзеных у адказ на сялянскія скаргі, часта змяшчаўся i кароткі пераказ зместу сялянскіх скарг, таму, гэтыя дакументы дазваляюць убачыць адначасовую рэакцыю на пэўную з’яву з боку як сялянства, так i ўладных структур. Аднак трэба мець на ўвазе, што спасылкі на «старыну», ці даўні звычай, часта браліся насельніцтвам на ўзбраенне для таго, каб зацвердзіць нешта больш выгаднае для сябе, нават калі сапраўднай «старыной» яно i не з’яўлялася. Для ўлады ж старыной у большасці выпадкаў з’яўлялася тое (правілы адбывання павіннасцей, нормы феадальнай рэнты, парадак узаемаадносін сялян з феадальнай адміністрацыяй i т. п.), што ўжо было зафіксавана ў велікакняжацкіх граматах і прывілеях у час, папярэдні пададзеным скаргам.

Галоўны дакумент аграрнай рэформы - «Устава на валокі» не толькі прадугледжвала сістэму адносін паміж гаспадаркай асобнага селяніна i землеўласнікам, але i рэгулявала адносіны сяла (абшчыны) з гаспадарскім дваром i яго ўраднікамі, вызначала размяшчэнне жылых i гаспадарчых 

пабудоў у вёсцы, устанаўлівала прынцыпы ўзаемаадносін сялян. Больш таго, Устава на дакументы, якія складаліся пры правядзенні валочнай памеры, паказвалі асноўныя накірункі тагачаснага гаспадарчага развіцця як панскай, так i сялянскай гаспадаркі, у некаторых выпадках вызначалі межы тэрыторыі абшчыны, прынцыпы індывідуальнага i сумеснага карыстання лясамі, рэкамі, сенакосамі, увогуле адносіны да навакольнага асяроддзя i т. п.

У ходзе валочнай памеры ў маёнтках, дзе яна праводзілася, былі ўтвораны, гаспадарча-тэрытарыяльныя адзінкі - войтаўствы на чале з войтамі. Войтаўства складалася з адной вялікай ці некалькіх вёсак i па сваёй арганізацыі было падобна на сельскую абшчыну. Некалькі войтаўстваў ці сёл утваралі валасную абшчыну. Памеры войтаўстваў залежалі ад колькасці сялянскіх валок: згодна з папраўкай да «Уставы на валокі» ад 20 кастрычніка 1557 г. войтаўствы маглі быць да 300 - 400 валок з асаднымі сялянамі i каля 100 валок - з цяглымі [2, с. 139].

Паводле «Уставы на валокі», сельскае кіраванне ўзначальваў войт, які адначасова з’яўляўся і адміністратарам, падсправаздачным каралеўскаму рэвізору. Войт выбіраўся з мясцовага насельніцтва членамі абшчыны. Яго павінен быў зацвердзіць на пасадзе рэвізор. Войт атрымліваў вольную ад павіннасцей валоку (у адпаведнасці з дадаткам да Уставы на валокі ад 20 кастрычніка 1557 г . - дзве), але выконваў пэўныя абавязкі, ці «службу». Так, войты былі абавязаны па распараджэнню адміністрацыі арганізоўваць выхад сялян на работы i кантраляваць ix выкананне, збіранне чыншу i платы, прысутнічаць пры зборы чыншу i іншых складак з сяла, а таксама адвозіць разам са сваімі сялянамі ў прызначаныя месцы даніну і чынш. Абавязкамі войта былi «стаўленне» перад урадам падданых, якія ў чымсьці правініліся, і таксама прысутнасць на гэтым судзе, для таго, каб «справедливости подданому допомогати» [2, с. 140].

Войт павінен быў таксама сачыць за захаваннем межаў паміж сялянскімі надзеламі і непарушнасцю граніц і гранічных знакаў (капцоў) уладання i пры неабходнасці ix аднаўляць. Граніцы сёл i асобных надзелаў 

амаль заўсёды ўдакладняліся ў прысутнасці кіраўнікоў ці прадстаўнікоў грамады. Згодна з «Уставай на валокі», уся вымераная зямля дзялілася на тры часткі («на тры поля»), адпаведна замацоўвалася і трохпольная сістэма землекарыстання. Сяло павінна было размяшчацца ў сярэднім полі. Хаты неабходна было будаваць уздоўж асноўнай вуліцы, прычым гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся насупраць, праз дарогу. Д. Л. Пахілевіч адзначаў, што «пры планіраванні сяла ў сярэднім полі ўлічваліся перш за ўсё гаспадарчыя выгоды - сяло размяшчалася ў цэнтры сваіх палёў, i паравое поле заўсёды было побач з сялом, каб было зручна пасвіць жывёлу... Такі выгляд мелі амаль 90% усіх сёл Гарадзенскай эканоміі, а таксама ў велізарнай ступені сёлы Кобрынскай эканоміі, Берасцейскага, Пінскага, Жамойцкага i іншых старостваў» [2, с. 142]. Такім чынам, трохполле i новая планіроўка сёл яшчэ больш збліжалі сялян у ix гаспадарчай дзейнасці, яны проста вымушаны былі разам вызначаць, што на якім полі сеяць, калі пачынаць сяўбу i жніво, як пасвіць жывёлу i т. п.

Будынкі, у якіх жылі кіраўнікі ці службовыя асобы грамады, былі своеасаблівымі грамадскімі цэнтрамі сяла: у ix адбываліся сходы i нарады, у хаты афіцыйных прадстаўнікоў грамады прыязджалі ўраднікі i рэвізоры.

Трэба адзначыць, што «Устава на валокі» была не эталонам, а хутчэй рэкамендацыяй для арганізацыі гаспадарчага жыцця ў дзяржаўных уладаннях. З тэксту дадзенага дакумента вынікае, што гэта была інструкцыя рэвізорам для праверкі вынікаў правядзення памеры i што існавала Устава папярэдняя - «первая устава». Голубеву В.Ф. ўдалося высветліць, што першая Устава аб правядзенні валочнай памеры ў дзяржаўных уладаннях на тэрыторыі ВКЛ была выдадзена вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам яшчэ ў 1551 г. Так, у рэестры валочнай памеры Гарадзенскай эканоміі, складзеным у 1558 г., устаноўлены асноўныя прынцыпы першай памеры i адзначана, што ў Гарадзенскай эканоміі яна завяршылася ў 1552 г. Аднак поўны тэкст першай уставы пакуль што не знойдзены.

Аграрная рэформа, у ходзе якой былі ўдакладнены памеры зямельнага 

надзелу для кожнай гаспадаркі, зусім не парушыла ранейшы парадак сялянскага землекарыстання. Яна не дзейнічала разбуральна на грамаду, не ліквідавала абшчыннага землекарыстання, таму што ў першай палове XVI ст. яго ужо не было. Урад i не ставіў задачу разбураць абшчыну, бо ў гэтым не было ніякага сэнсу. Разам з тым спроба ўзяць грамаду ў час правядзення валочнай памеры пад большы кантроль землеўласніка, на думку даследчыкаў, на захадзе Беларусі была даволі паспяховай. Гэтага ўдалося дабіцца ў першую чаргу праз наданне лідэрам сельскіх абшчын абавязкаў прадстаўніка землеўласніка ў вёсцы. Аб гэтым сведчыць той факт, што войтамі і лаўнікамі выбіралі, як правіла, сялян, прапанаваных грамадой. Войт, такім чынам, адначасова прадстаўляў інтарэсы грамады перад уладамі i забяспечваў выкананне пажаданняў ці загадаў улад сіламі членаў сваёй абшчыны. У адпаведнасці з «Уставай на валокі» войта выбіралі сяляне, а зацвярджаў каралеўскі рэвізор. В. Уланаў знайшоў для гэтай пасады даволі трапнае вызначэнне: «напаўвыбарны, напаўпрызначаны з асяроддзя сялян войт» [7, с.166].

Падчас правядзення валочнай памеры не парушылася, а захавалася, а ў некаторых выпадках нават пашырылася сфера грамадскага землекарыстання. Акрамя свабоднага карыстання лясамі і пушчам і практычна ва ўсіх сёлах мернікі і рэвізоры адводзілі сельскім абшчынам бясплатныя сенажаці i выганы. Так, у старых сёлах гэта былі даўнія абшчынныя ўгоддзі, a ў новых - выдзеленыя з дзяржаўнага зямельнага фонду. Выганы сельскім абшчынам прадастаўляліся амаль заўсёды бясплатна, агульнымі для сяла былі i сенажаці.

Аднак у многіх выпадках мернікі перамяралі частку сенакосаў i ix можна было ўзяць асобным гаспадарам за дадатковую плату. Так, пры правядзенні валочнай памеры ў Гарадзенскай эканоміі звычайнай практыкай было прыпісванне сенакосных моргаў да ворыўных валок. За карыстанне гэтымі моргамі з сялян збіраўся прызначаны чынш. У некаторых выпадках чынш збіраўся цалкам з усёй абшчыны, пра што рэвізоры нават рабілі 

адпаведныя запісы. Напрыклад, у 1558 г. у сяле Трышэвічы Гарадзенскай воласці ўсяму сялу было дадзена 6 сенажатных моргаў, пры гэтым адзначана: «Плаціць будуць павінны з морга па 1 грошу, альбо грошаў 6. Трэба будзе складвацца з кожнай з 20 валок...». Плата за выган магла спаганяцца з усяго сяла. Так, у сяле Нарэйкі Гарадзенскай эканоміі было «19 моргаў выпасу сярэдняга грунту, які аддадзены таму ўсяму сялу на выпуст, - павінны плаціць па 1 грошу за морг» [2, с. 143].

Разам з тым вядома, што на пачатку аграрнай рэформы сялянскія сем’і атрымлівалі ў індывідуальнае карыстанне толькі надзел ворыва. Іншыя ўгоддзі, неабходныя для вядзення гаспадаркі (сенажаці, уваходы ў пушчы i лясы, звярыныя і рыбныя ловы), заставаліся ў абшчынным карыстанні i звычайна былі вызвалены ад усялякай платы. Магчыма, што імкненне да змяншэння уплыву абшчыны на жыццё тагачаснай вёскі, да большай індывідуалізацыі сялянскага землеўладання прывяло пануючы клас да думкі аб мэтазгоднасці перадачы ў асабістае карыстанне сялянскіх сем’яў за дадатковую плату асноўных угоддзяў, якія прылягалі да сялянскага надзелу.

Неабходна падкрэсліць, што ў тых дзяржаўных уладаннях на захадзе Беларусі, якія пасля правядзення валочнай памеры заставаліся на чыншы ці даніне, валасная абшчына працягвала адыгрываць больш значную ролю ў жыцці сялянства, чым y «цяглых» уладаннях, y прыватнасці пры зборы i выплаце даніны, карыстанні супольнымі ўгоддзямі. Тут рэвізор нават мог рэкамендаваць грамадзе самой правесці падзел сенажацяў, рыбных тоняў i г.д. сярод сваіх членаў. Напрыклад, y Палескай воласці Берасцейскага староства паводле рэвізіі 1566 г. насельніцтву ўсіх сёл воласці прадпісвалася балотныя сенажаці і балотныя i рачныя езы «межи собою наровние части делити повинни, гди ж тое все в померу не шло...» [2, с. 146].

Дакументы сведчаць аб тым, што пры правядзенні валочнай памеры i асабліва падчас яе рэвізіі вельмі часта ўлічвалася думка дзяржаўных сялян, якая, натуральна, выказвалася ад цэлых грамад. Грамадамі сяляне бралі дадатковыя сенажаці i ворыва, калектыўна патрабавалі змянення 

павіннасцей. Як сведчыць інструкцыя караля Уладзіслава IV для рэвізораў Гарадзенскай эканоміі ад 26 сакавіка 1639 г., адмова ў многіх мясцовасцях ад фальваркаў i паншчыны адбылася ў тым ліку i пад уплывам падданых. Больш за тое, y некаторых месцах фальваркі былі ліквідаваны таму, што сяляне не прыйшлі да агульнай згоды адносна гэтага. Так, дваровае заворванне ў фальварку Азёры не было ліквідавана толькі таму, што «падданыя ў тым паміж сабою не былі згодныя...» [2, с. 147].

Адзначым, што маецца яшчэ шмат адзінкавых звестак аб існаванні грамады ў сёлах i валасцях дзяржаўных уладанняў захаду i цэнтра Беларусі ў XVI-XVII стст. Адным з важных сведчанняў наяўнасці грамады з’яўляецца сумеснае карыстанне ўсімі жыхарамі вёскі землямі, сенакосамі, ляснымі i рачнымі ўваходамі i інш.

Такім чынам, прыведзеныя прыклады сведчаць аб тым, што сялянская абшчына ў дзяржаўных уладаннях на тэрыторыі захаду i цэнтра Беларусі пасля правядзення валочнай памеры не знікла. Яна не толькі захавалася, але i ў некаторых выпадках прыстасавалася да новых эканамічных i сацыяльных умоў.

Заключэнне:
Такім чынам, на падставе разгледжанага матэрыялу паспрабуем падвесці вынікі аграрнай рэформы:

- аграрная рэформа прывяла да значнага ўздыму сельскай гаспадаркі ў ВКЛ за кошт дакладнага вызначэння памераў зямельных надзелаў сялян, удасканалення сістэмы падаткаабкладання, укаранення перадавой агратэхнікі, развіцця гандлю і таварна-грашовых адносін;

- па прыкладу дзяржавы валочную памеру праводзілі ў сваіх уладаннях прыватныя ўласнікі, што ў выніку прывяло да росту даходаў скарбу і феадалаў, а таксама да ўмацавання эканомікі краіны ў цэлым;

- эканамічная стабільнасць і павышэнне прыбыткаў дзяржавы садзейнічалі развіццю адукацыі, культуры, вайсковай справы;

- у гістарыяграфіі прынята лічыць, што рэформа садзейнічала завяршэнню працэсу юрыдычнага афармлення прыгоннага права на землях ВКЛ.

Важным вынікам рэформы сталася павелічэньне грашовага абарачэньня, бо большасьць сялянаў была пераведзена з натуральнага падатку на грашовы - чынш, і таму мусіла звязвацца з рынкам.

Асноўныя прынцыпы землека

рыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.
Літаратура:


  1. Бригадин П.И. История Беларуси в контексте европейской истории. Курс лекций. Мн. ГИУСТ БГУ, 2007.

  2. Голубеў В.Ф. Сельская абщына ў Беларусі XVI-XVIII стст. Мн. «Беларуская навука», 2008.

  3. Довнар-Запольский, М.В. Очерки по организации западно-русского крестьянства в XVI веке. Киев, 1905.

  4. Нарысы гісторыі Беларусі: в 2 ч. Ч. 1. Мн. «Беларусь», 1994.

  5. Спірыдонаў М.Ф. Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мн. Беларуская навука, 2002.

  6. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. АН СССР, 1958.

  7. Уланов В.Я. Волочная помера и устава и ее значение в истории Литовско-Русского государства. Мн., 2005.


Тэрміналагічнае заданне.


  1. У адпаведнасці з 19 арт. «Уставы на валокі» «Серебщизна на подданных наших абы николи от волов и кляч не брана, одно з волок, ино с каждое волоки, не уживаючи розности грунту доброго и подлого». Што азначаў тэрмін «серебщизна» ў гэты час?

Адказ: «серебщизна» - дзяржаўны грашовы падатак, які збіралі для утрымання войска ў XIV – XVI стст. З граматы караля Сігізмунда 1507 года: «… для великой потребы государевой и земской на Городенском сейме наложили на всю землю, как на духовных, так и на светских людей, серебщизну: от каждой сохи волевой - по 15 грошей, от конской - по 7 1/2 грошей от человека, который сох не имеет, от земли - по шести грошей, от огородника-по три гроша»;

  1. Які старабеларускі тэрмін ужываўся для абазначэння «сялянскай і мяшчанскай павіннасці, згодна з якой усе працаздольныя сяляне або мяшчане абавязаны былі з’яўляцца на працу туды, куды ім загадаюць»?

Адказ: У XIV – XVI стст. на Беларусі паступова развівалася адработная рэнта, якая складалася з разнастайных работ (службаў) сялян на паноў: узворванне, баранаванне, сяўба, жніво, касьба сена, малацьба і інш. Гэта рэнта атрымала назву «паншчыны», г. зн. праца сялян у фальварках з сахой, сярпом, касой і г. д., у крыніцах называюцца «дзелам», «работай», «прыгонам» (пераважна ў Падзвінні), «паншчынай», але часцей за ўсе – «службай цяглай». Таму сяляне, галоўнай павіннасцю якіх была такая служба, звычайна называліся «людзьмі цяглымі».
^ Iндывідуальнае заданне.
У час правядзення валочнай памеры, зводзячы вясковае насельніцтва ў селы, урад уводзіў новы адміністрацыйны падзел: некалькі сел стваралі войтаўства, некалькі войтаўстваў – воласць. Цэнтрамі войтаўстваў рабілі самыя большыя села, а цэнтрамі валасцей – гаспадарскія двары (фальваркі), калі ж двара ў воласці не было, то цэнтрам прызначалі найбольшае сяло.

  1. У адпаведнасці з арт. 7 «Уставы на валокі» ці меў права сельскі войт выконваць абавязкі дзецкага?

Адказ: сельскі войт меў права выконваць абавязкі дзецкага: «подданых наших к праву вместо децкого перед урядом ставити».

  1. Якое пакаранне было прадугледжана ў выпадку калі б «войт волоку пустую кому нанял альбо от уряду нанятую перед ревизором утаил»?

Адказ: «А естли бы войт волоку пустую кому нанял, альбо от уряду нанятую перед ревизором утаил, тогды за то скарати его, яко злодея, горлом

  1. У 1600 г. гаспадарскі селянін Ваўкавыскай воласці Васіль Рыбак забіў панцырнага баярына Мікалая Сапліцу. Ці меў права разгледзіць гэтую справу сельскі войт?

Адказ: Сельскі войт не меў права разгледзіць гэтую справу:«А судити вряду подданых о всем дня торгового, кром причины кровавое и кгвалтовное: о такой вине коли ж кольвек повелит уряд ставити к праву подцаного, войт повинен;», але мог прысутнічаць у суде: «А при суде войту быти, и справедливости подданому допомогати.»




Скачать файл (68 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации