Logo GenDocs.ru

Поиск по сайту:  

Загрузка...

Контрольная работа по истории Беларуси - Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і Жемойскага(на белорусском языке) - файл 1.doc


Контрольная работа по истории Беларуси - Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і Жемойскага(на белорусском языке)
скачать (93 kb.)

Доступные файлы (1):

1.doc93kb.15.12.2011 11:46скачать

содержание
Загрузка...

1.doc

Реклама MarketGid:
Загрузка...
Кантрольная работа

па курсу “Гісторыя Беларусі”

на тэму: “Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і Жемойскага”


2010
План:


  1. Нашэсце татара—манголаў на Усходнюю Еўропу. Агрэссія крыжакоў супраць балтаў і славян




  1. Сацыяльно-эканамічныя і палітычныя перадмовы ўтварэння ВКЛ. Паняцце “Гісторычная Літва” яе месцазнаходжанне




  1. Палітыка князеў Міндоўга, Віценя, Гедыміна, Альгерда




  1. Шляхі ўключэння ў склад ВКЛ беларусскіх зямель. Значэнне ВКЛ у гісторыі беларускага народа

1. Нашэсце татара—манголаў на Усходнюю Еўропу. Агрэссія крыжакоў супраць балтаў і славян
У 30–40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. Мужна змагаліся воіны галіцкага, валынскага і іншых княстваў. Аднак полаўцы нечакана кінуліся ўцякаць і змялі рускія палкі. Мангольскія войскі перайшлі ў наступленне і разбілі рускіх. На Калцы Русь пацярпела паражэнне па прычыне сваёй раздробленасці. Але і ворагі, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і пайшлі на Усход.

Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для пыдрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія гарады. Сотні тысяч людзей былі забіты альбо ўзяты ў палон. 1240 г. – год узяцця Кіева – лічыцца пачаткам татара-мангольскага іга на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.

Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым. Калі б аб’ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабраліся б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Разам з тым цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці ажыццявіць свае планы заваявання Заходняй Еўропы. Пасля некалькіх бітваў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі яны вярнуліся на Русь і ў нізоўях Волгі заснавалі сваю дзяржаву – Залатую Арду.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ–ХIV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай. Маюцца звесткі аб бітвах з татара-манголамі ў нізіне р.Прыпяць, пад Мазыром. Татара-мангольскія набегі на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гг.

У пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі стала пагражаць сур’ёзная небяспека.

У канцы ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель (1209) [9].

Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?

З канца ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб’явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і “гроба гасподня”. У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў ордэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і. З гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна – гросмайстра, ці вялікага магістра.

Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам – вандроўнікам). У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1 с202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы ХІІ ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.

Прыбалтыка, праз якую праходзіў важны для Русі гандлёвы шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, ужо даўно знаходзілася ў сферы інтарэсаў Полацкага княства. Полацкія князі кантралявалі водны шлях, а мясцовыя плямёны ліваў прызнавалі васальную залежнасць ад Полацка і плацілі яму даніну.

Пабудаваўшы ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыгу, рыцары ўстанавілі кантроль над гандлёвым шляхам і паставілі ў залежнасць ад сябе рускіх купцоў. Працягваючы агрэсію, ордэн наблізіў свае ўладанні да Кукенойса, аднаго з падначаленых Полацку рускіх гарадоў-княстваў, і паспрабаваў перахапіць у полацкага князя права на збіранне даніны з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра асадзілі дзве нямецкія крэпасці – Ікскюль і Гольм. Немцам давялося адкупіцца грашыма. Аднак ордэн працягваў палітыку захопаў. Летам 1206 г. Уладзімір спусціўся на караблях па Дзвіне з вялікім войскам, і 11 дзён працягвалася асада Гольма. Але крэпасць устаяла.

Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: “лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты”. У 1207 г. Вячка разам з літоўскімі атрадамі асадзіў Рыгу, але, не атрымаўшы дапамогі ад полацкага князя, вярнуўся назад, спаліў свой горад і адышоў на Русь. Не змог вытрымаць націску крыжакоў і другі рускі горад-княства на Дзвіне – Герцыке. Яго князь вымушаны быў прызнаць сябе васалам рыжскага епіскапа [7].

Землі Кукенойса і Герцыке былі далучаны да ордэна. Неўзабаве ордэн і полацкі князь Уладзімір заключылі “вечны” мір. Полацк адмовіўся ад збірання даніны з ліваў. Дзвіна аб’яўлялася свабоднай для праезду купцоў. Але варожасць захавалася. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, але раптоўная смерць перашкодзіла яго ажыццяўленню.

Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.

Паспяховай барацьбе супраць ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка не ладзіў з полацкім Уладзімірам. Герцынскі князь Усевалад ваяваў не толькі супраць немцаў, але і ў саюзе з Літвой “разбураў землі рускіх хрысціян”. Захоўвалі нейтралітэт князі Турава-Пінскай зямлі. Нават перад тварам грознай небяспекі не спынялі барацьбы паміж сабой полацкія князі. Іх выступленні супраць ордэна насілі разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць спусташальныя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем княстваў Заходняй Русі. Аднак нягледзячы на гэта, Полацк змог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перашкоды на шляху распаўсюджання нямецкай агрэсіі.
^ 2. Сацыяльно-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Паняццце “Гісторычная Літва” яе месцазнаходжанне.
Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба пачаць з аналізу таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў ХІІ ст. Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці. Калі ў першай палове ХІІ ст. аўтарытэт Полацкага княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне ХІІІ ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

З ХІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку ХІІІ ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце. Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у ХІІІ ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Але самая важная прычына адраджэння аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычная. ХІІІ стагоддзе вучоныя характарызуюць як новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін (у адрозненне ад папярэдняга перыяду генезіса феадальных адносін). Развіваюцца прадукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай уласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з’яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў.

Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх. У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай. Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў. Аднак па ўзроўню свайго культурнага і эканамічнага жыцця Літоўская дзяржава значна адстала ад Русі. Літоўцы ў большасці заставаліся земляробамі. У іх яшчэ не развівалася гарадское жыццё з яго гандлем і рамёствамі. Але ж у палітычным плане літоўскія землі набылі моцную дзяржаўнасць і мелі сур’ёзную перавагу перад раздробленымі землямі Русі.

Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Велізарную ролю ў працэсе аб’яднання літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзіную дзяржаву адыграў фактар узаемнага імкнення. У Заходняй Русі ўсё больш акрэсленай была тэндэнцыя пераходу ад раздробленасці да кансалідацыі, але не было аб’яднальнага палітычнага ядра. Літоўцы, нягледзячы на тое, што знаходзіліся на больш нізкай ступені развіцця, у стадыі фарміравання дзяржавы, дапамаглі знайсці страчаны палітычны аб’яднальны цэнтр. Улада вялікіх князёў літоўскіх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб’яднанне літоўскіх зямель, стала своеасаблівым фундаментам у гэтым працэсе. Велізарную ролю ў аб’яднанні літоўскіх і заходнерускіх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекі [5].

У ХІV–ХVІ стст. на жыхароў сучаснай тэрыторыі Беларусі распаўсюджваліся назвы "ліцвіны" (пераважна жыхары Заходняй Беларусі і Усходняй Літвы) і "русіны" (жыхары Усходняй Беларусі і Смаленшчыны). Назва "Белая Русь" упершыню згадваецца ў ХІІ ст., але толькі ў ХІІІ ст. яна ўжываецца ў дачыненні да ўсходняй часткі Беларусі і Пскоўшчыны [3].
^ 3. Палітыка князеў Міндоўга, Віценя, Гедыміна, Альгерда
На працягу ХІ – ХІІІ стст. сярод літоўскіх плямён ішоў паступовы працэс ўтварэння сваёй дзяржаўнасці. Ужо ў 1235 г. летапісы прыгадваюць Літву Міндоўга, князя, якому ўдалося расправіцца з большасцю супернікаў. Вялікую ролю ў фарміраванні ВКЛ адыгралі і славянскія землі Чорнай Русі (Наваградскае і Гродзенскае княствы). Па сведчанню гісторыкаў XVI ст. менавіта Навагрудак быў першым палітычным цэнтрам ВКЛ. Заходне-літоўскія землі (Жамойція) канчаткова ўвайшлі ў ВКЛ толькі на пачатку XV ст.

Утварэнне ВКЛ ішло ва ўмовах пастаяннай барацьбы з нямецкімі крыжакамі і, на першых парах, з Галіцка-Валынскім княствам. У 1250 – 1251 гг., каб спыніць умяшальніцтва крыжакоў, Міндоўг прыняў каталіцтва, а ў 1252 г. – і каралеўскую карону. Але ў 1261 г. ён разарваў мір з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцкай веры. У 1263 г. князь быў забіты літоўскімі змоўшчыкамі. Пасля яго смерці ў ВКЛ ішла ўпартая барацьба за ўладу. Толькі пры княжанні Віценя (1293 – 1316) і Гедыміна (1316 – 1341) становішча стабілізавалася. Больш за тое, да ВКЛ далучыліся Полацкая, Віцебская, Мінская і Турава-Пінская землі. Прычынамі таму былі шлюбныя саюзы, а таксама жаданне князёў весці сумесную барацьбу з крыжакамі і татарамі. Пры далучэнні новых зямель вялікія князі абавязваліся "не рухаць старыны". У 1323 г. сталіцай ВКЛ стала Вільня, горад, які знаходзіўся на культурным памежжы балцкіх і славянскіх тэрыторый.

У 1345 г. пасля выгнання старэйшага брата Яўнуты ўлада ў ВКЛ была падзелена паміж сынамі Гедзіміна Альгердам і Кейстутам. Вялікім князем лічыўся Альгерд. У 1348 г. браты нанеслі паражэнне крыжакам на рацэ Стрэва. У 1355 г. ў склад ВКЛ увайшло Бранскае княства, а ў 1363 г. пасля бітвы з татарамі і кааліцыяй мясцовых князёў на рацэ Сінія Воды – амаль уся тэрыторыя сучаснай Украіны. Такім чынам, ВКЛ ператварылася ў адну з самых буйных дзяржаў Еўропы.

Пасля смерці Альгерда ўлада была перададзена аднаму з яго сыноў Ягайлу, які ў выніку вострых супярэчнасцей з Кейстутам (а пасля яго гвалтоўнай смерці – яго сынам Вітаўтам) і сваімі старэйшымі братамі на чале Андрэя Альгердавіча Полацкага падпісаў у 1385 г. у Крэве унію (саюз) з Польскім каралеўствам. Па ўмовах уніі Ягайла мог ажаніцца на польскай каралеве і сам стаць каралём. Узамен ён павінен быў на вечныя часы далучыць ВКЛ да Польшчы, перадаць ёй частку спрэчных тэрыторый і разам з падданымі прыняць каталіцкую веру. 4 сакавіка 1386 г. Ягайла стаў польскім каралём.

Аднак улада Ягайлы не была трывалай. Зноў успыхнуў канфлікт з Вітаўтам. Апошні збег у Ордэн і рабіў напады на ВКЛ. У 1392 г. Ягайла быў вымушаны падпісаць з ім Востраўскае пагадненне. Вітаўт абвяшчаўся вялікім князем, а Ягайла – найвышэйшым. Рэальная ўлада знаходзілася ў руках Вітаўта. Такім чынам, ВКЛ захавала сваю незалежнасць.

Час праўлення Вітаўта (1392 – 1430) лічыцца росквітам ВКЛ. 15 жніўня 1410 г. войскі ВКЛ і Польшчы ўшчэнт разбілі армію Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Вялікі князь актыўна ўмешваўся ў міжнародныя справы: заключаў дамовы з еўрапейскімі манархамі, змагаўся з татарамі і дапамагаў гусіцкім паўстанцам у Чэхіі. Аднак спроба Вітаўта падпарадкаваць сабе ўсходнія тэрыторыі скончылася паражэннем ў бітве на рацэ Ворскле (1399) ад татар. Няўдача чакала Вітаўта і ў барацьбе за каралеўскую карону. Пасля яго смерці ў ВКЛ зноў успыхнула грамадзянская вайна: за прастол змагаліся князі Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432) і Жыгімонт Кейстутавіч (1432 – 1440). Дзякуючы падтрымцы Польшчы, Жыгімонт перамог, але ў 1440 г. загінуў ад рук змоўшчыкаў.

У далейшым у сваёй палітыцы вялікія князі Казімір (1440 – 1492), Аляксандр (1492 – 1506), Жыгімонт Стары (1506 – 1548) і Жыгімонт Аўгуст (1548 – 1572) былі вымушаны арыентавацца на шляхецкае саслоўе. Яшчэ ў 1387 г. Ягайла выдаў агульназемскі прывілей, згодна якому феадалы, якія прымалі каталіцкую веру, атрымоўвалі тыя ж правы, што і польскія рыцары. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447, 1492 і 1506 гг. значна пашыралі гэтыя правы. Цяпер яны распаўсюджваліся і на праваслаўную шляхту. Уся палітычная ўлада ВКЛ знаходзілася ў руках вялікага князя. Яму падпарадкоўваліся ўдзельныя князі, войска, ад яго імя выдаваліся дзяржаўныя акты, чыніўся суд, вялася знешняя палітыка [8].

Кіраваць дзяржавай вялікаму князю дапамагалі чыноўнікі – канцлер (фактычна кіраўнік урада), галоўнакамандуючы (гетман), казначэй (падскарбій), зборшчык даніны (цівун), каменданты замкаў (гараднічыя), і г. д. Ніжэйшае звенне чыноўнага люду складалі дзяржаўцы. Яны назіралі за дзяржаўнымі маёнткамі.

З ростам уплыву шляхецкага саслоўя значную ўладу, асабліва пасля 1501 г., набыў вальны сойм. Фактычна гэта быў своеасаблівы парламент. Аднак, у адрозненні ад іншых дзяржаў, у ім не прымалі ўдзел прадстаўнікі іншых саслоўяў. Выбары ў вальны сойм адбываліся падчас павятовых соймікаў, кожны з якіх дэлегіраваў па два паслы. Паслам уручаліся патрабаванні шляхты – наказы. Назад паслы прывозілі пастановы сойму – канстытуцыі.

Але галоўную ролю ў дзяржаве адыгрывалі буйныя феадалы – магнаты. Менавіта з іх складаўся ўрад ВКЛ – паны-рада. Многія вялікія князі з цягам часу станавіліся польскімі каралямі, таму паны-рада дзейнічалі ад іх імя самастойна. Тэрытарыяльна ВКЛ падзялялася на ваяводствы і меншыя адміністрацыйныя адзінкі – паветы і воласці. Ніжэйшым кіруючым звяном былі кіраўнікі сельскіх сходаў – старцы.

У першай палове XVI ст. у ВКЛ адбыліся тэрытарыяльна-адміністрацыйная, ваенная, судовая і заканадаўчая рэформы, якія спрыялі ўдасканаленню кіруючай сістэмы. Змены ў заканадаўстве былі адлюстраваны ў Статутах ВКЛ 1529 і 1566 гг. У той час Статуты лічыліся аднымі з найлепш распрацаваных кодэксаў заканадаўства ў Еўропе.

Цэнтралізацыя дзяржавы выклікала незадаволенасць сярод удзельных князёў, абсалютная большасць якіх спавядала праваслаўе. Незадаволенасць вылілася ў пераход некаторых з іх на бок Маскоўскага княства, Кіеўскай змове 1481 г. і паўстанні князёў Глінскіх 1508 г. Апошняе ўспыхнула падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай (1507 – 1508) Міхаіл Львовіч Глінскі, які ўзначальваў паўстанне, спавядаў каталіцтва, але звяртаўся за падтрымкай да праваслаўнага насельніцтва. У выніку яму прыйшлося перайсці на бок Масквы, дзе ён і памёр у 1534 г., кінуты ў турму вялікай княгіняй Аленай, роднай дачкой.

Такім чынам, беларускія землі склалі цэнтральную частку ВКЛ. Уключэнне Беларусі ў склад буйной дзяржавы ў сваю чаргу спрыяла яе цэнтралізацыі і далейшаму развіццю [1].
^ 4. Шляхі ўключэння ў склад ВКЛ беларускіх зямель. Значэнне ВКЛ у гісторыі беларускага народа
Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс. Аблегчыла сітуацыю адсутнасць у той час акрэленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Гэта пацверджана археалагічнымі, лінгвістычнымі і этнаграфічнымі матэрыяламі. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне “не рухаць старыны” і не ўводзіць “навіны” на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад ВКЛ не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

Асновай беларускай народнасці таго часу сталі славянскія племянныя саюзы крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і часткова валынян, якія ў сваю чаргу ўвабралі многія элементы культуры папярэдняга фінскага і балцкага насельніцтва. Прычым асіміляцыя балцкіх (асабліва літоўскіх) элементаў працягвалася да ХІХ ст. З утварэннем ВКЛ ўсе часткі будучага беларускага этнасу ўпершыню апынуліся ў межах адзінай дзяржавы, што спрыяла іх далейшай моўнай, культурнай, эканамічнай кансалідацыі, а таксама ўзнікненню агульнай самасвядомасці. Акрамя таго, важнымі фактарамі фарміравання беларускай народнасці стала кансалідацыя нешматлікіх катэгорый насельніцтва ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі (напрыклад, мяшчане), умацаванне эканамічных сувязей, развіццё ўнутранага рынку, працэс цэнтралізацыі ВКЛ, неабходнасць барацьбы са знешнім ворагам [6].

Да сярэдзіны ХVІ ст. фарміруецца старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова, якая істотна адрозніваецца ад стараславянскай сваімі арфаграфічнымі і нават лексічнымі рысамі. Пры Альгердзе яна становіцца агульнадзяржаўнай (да 1696 г.), на ёй напісаны не толькі літаратурныя, але і найважнейшыя дзяржаўныя дакументы (Судзебнік 1468 г., першыя вайсковыя статуты (30-я гг. XVI ст.), Статуты ВКЛ (1529 г., 1566 г., 1588 г. і інш.). Гэта мова дзяржаўнага справаводства, а таксама зносін паміж рознымі этнічнымі групамі насельніцтва ВКЛ. З ХV–ХVІ стст. характэрнае для гутаркавай беларускай мовы "дзэканне", "цэканне", "аканне", цвёрдае вымаўленне "р" пачынаюць прасочвацца і ў афіцыйныя дакументы і ўплываць на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы.

Станаўленне старабеларускай літаратуры непасрэдна звязана з этнічнымі працэсамі, што адбываліся ў ВКЛ. У ХІІІ–ХVІ стст. значную ролю на беларускіх землях пачынае адыгрываць рукапісная кніга, пераважна царкоўнага характару (пергаментныя Аршанскае, Мсціслаўскае, Лаўрышаўскае, Жыровіцкае евангеллі). У беларускай літаратуры месца былін займае новы эпічны жанр – гістарычныя песні, прысвечаныя барацьбе насельніцтва з іншаземнымі захопнікамі. У ХV ст. з’яўляецца новы жанр – перакладная літаратура як свецкага ("Александрыя", "Троя"), так і царкоўнага характару ("Аповесць пра трох каралёў", "Трыстан і Ізольда", "Аповесць пра Бову" і г. д.). Яе існаванне – яркае сведчанне цесных культурных стасункаў ВКЛ з іншымі краінамі. ХV ст. адзначаецца ростам бібліятэчнай справы: на беларускіх землях ствараюцца буйныя прыватныя і царкоўныя кнігасховішчы. Рукапісныя кнігі ў іх адзначаюцца адмысловым афармленнем.

Яркім прадстаўніком жанру царкоўнай аратарскай прозы на беларускіх землях стаў Рыгор Цамбалак, выбраны ў 1415 г. навагрудскім мітрапалітам. Значнае месца ў літаратуры ХV – пачатку ХVІ ст. належыць летапіснаму жанру. Сярод беларуска-літоўскіх летапісаў агульнадзяржаўнага характару варта адзначыць "Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх" (каля 1430 г.), "Беларуска-Літоўскі летапіс 1446 г.", якія падтрымлівалі цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў. Складанай часткай апошняга з’яўляецца "Пахвала Вітаўту" – яркі ўзор панегірычнай літаратуры свайго часу. Найбольш поўна асноўныя падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ (як легендарныя, так і рэальныя) да пачатку ХVІ ст. выкладзены ў "Хроніцы Быхаўца". У другой палове ХVІ ст. летапісны жанр саступае першынство іншым накірункам літаратуры.

У ХІV – ХV стст. у Заходняй Еўропе пачынае фарміравацца культура новага тыпу, дзе на першае месца выходзіць праблема зямнога прызначэння чалавека. Аснову гуманістычнай ідэалогіі складалі прынцыпы натуралізму, самастойнасці чалавека, абсалютнай духоўнай незалежнасці. Прадстаўнікі новай культуры называлі сваю эпоху Адраджэннем (Рэнесансам). У ВКЛ у канцы ХV ст. таксама пачынаюць з’яўляцца тэндэнцыі новага тыпу культуры, жыцця і светапогляду. Яны былі падрыхтаваны больш высокім узроўнем эканамічнага жыцця, пашырэннем кантактаў з Заходняй Еўропай, палітычнай цэнтралізацыяй, дзяржаўна-прававой стабілізацыяй грамадства.

Аднак Адраджэнне на беларускіх землях мела і свае адметныя рысы. Перш за ўсё трэба адзначыць, што сацыяльнай апорай новай ідэалогіі было шляхецкае саслоўе, а не буржуазія, як у развітых краінах Еўропы; да таго ж у эканоміцы княства не сфарміраваліся раннекапіталістычныя адносіны. Распаўсюджванне рэнесансных ідэй замаруджвалася таксама моцным супрацьстаяннем з боку каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Не трэба таксама забывацца, што духоўная культура беларускай народнасці стваралася ў межах рознанацыянальнай і рознаканфесійнай дзяржавы – ВКЛ, а потым Рэчы Паспалітай [4].

Самым славутым прадстаўніком беларускай культуры эпохі Адраджэння стаў пачынальнік ўсходнеславянскага кнігадрукавання доктар Францішак Скарына з Полацка (каля 1490 – каля 1551). Сапраўдны патрыёт, гуманіст, які бачыў выратаванне грамадства ў асвеце і маральным удасканальванні людзей, у Бібліі Скарына бачыў перш за ўсё крыніцу свецкіх ведаў. Таму менавіта Святое пісанне ён перакладаў на родную мову. Скарына стаў заснавальнікам жанру прадмоў, у якіх выказваўся наватарскі погляд на розныя сферы жыцця. Усяго ў Празе і Вільні Скарына надрукаваў 42 кнігі. Яго дзейнасць дала моцны штуршок кнігавыдавецкай справе на ўсходнеславянскіх землях. Паэтам-гуманістам еўрапейскага маштаба можна назваць Міколу Гусоўскага (1470 ? – каля 1533). Сярод дзесятка вершаў і яго трох паэм асаблівае месца займае напісаная ў 1522 г. ў Рыме на лацінскай мове "Песня пра зубра", у якой паэт уславіў родную прыроду, свабоднага чалавека і асудзіў войны.

У рэчышчы культурна-гістарычных працэсаў, што адбываліся ў ВКЛ у ХІV– ХVІ стст., развівалася беларускае дойлідства. Значны ўплыў на яго аказалі заходнееўрапейскія каталіцкія і візантыйскія праваслаўныя традыцыі. Таму для гэтага перыяду характэрна эклектыка – спалучэнне розных стыляў. У сярэдзіне - другой палове ХІV ст. значны ўплыў на архітэктуру аказала готыка. Гэты стыль характарызуецца ўзнёслымі формамі, ажурнымі вежамі, спецыяльнай канструкцыяй сцен, вітражамі, вузкімі стральчатымі парталамі, багатым знешнім і ўнутраным дэкорам. Сярод культавых збудаванняў гатычныя рысы найбольш яскрава праступаюць у Траецкім касцёле (в. Ішкаладзь, Баранавіцкі раён), у касцёле в. Уселюб Гродзенскай вобласці.

Вызначальнай асаблівасцю архітэктуры Беларусі ў гэты перыяд з’яўляўся яе абарончы характар. Будаваліся невялікія адна- і двухвежавыя замкі-кастэлі (у Лідзе, Крэве), а таксама шматвежавыя мураваныя замкі (у Наваградку, Гародні, Міры). Да нашых часоў захаваліся інкастэляваныя цэрквы-крэпасці канца ХV –пачатку ХVІ стст. у Малым Мажэйкаве Лідскага і Сынкавічах Зэльвенскага раёнаў. Іх адметнай рысай з’яўляецца кампактнасць аб’ёму, высокі дах, вежы з байніцамі, дакладны ўнутраны падзел на культавую і фартыфікацыйную часткі. З прыходам на беларускія землі магдэбургскага права (канец ХІV ст.) цэнтральныя плошчы гарадоў пачалі дапаўняць ратушы. Гатычны стыль гэтага перыяду спалучаўся з элементамі рэнесансу. Ужывалася тэхніка лускаватай і паласатай муроўкі.

У ХІV – ХVІ стст. у выяўленчым мастацтве ВКЛ асаблівую ролю адыгрывае іканапіс. Сярод найбольш распаўсюджаных – выявы Багародзіцы. Пачынае фарміравацца мясцовая школа жывапісу. Не ўдалося пакуль знайсці помнікаў манументальнага і партрэтнага жывапісу, але пісьмовыя крыніцы гэтага перыяду сведчаць аб высокім узроўні яго развіцця. З’яўлялася і скульптура, пераважна драўляная, якая амаль не захавалася да нашых дзён. У ХV– ХVІ стст. існавалі цэхі майстроў, што распісвалі храмы. У ХVІ ст. з’яўляецца свецкі жывапіс (партрэты-парсуны, пахавальны, сармацкі партрэты). Характэрная рыса беларускага арнаменту, якім аздабляліся рукапісныя кнігі, – спалучэнне расліннага, жывёльнага і фігурнага ўзораў.

Такім чынам, падчас уваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ паступова фарміруецца адзіная беларуская народнасць, і імена ў саставе гэтага гасударства канчаткова сфарміравался беларускі народ. У ХІV – ХVІ стст. даволі паспяхова ідзе працэс фарміравання нацыянальнай беларускай культуры, якая, абапіраючыся на ўласныя традыцыі, спалучала ў сабе галоўныя тэндэнцыі Захаду і Усходу [2].


Літэратура


  1. Абецэдарская А.Л.,Брыг П.І.,Жылуновіч Л.А.,і інш. Гісторыя Беларусі:Вучэбны дапаможнік.- Мінск 1997-с.193-197

  2. Аутарскі калектыу. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках.ч.1.-Мн.,1994- с.273.

  3. Аутарскі калектыу.Гісторыя Беларусі: У 6т.Т.3 Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і Жемойскага ў Беларусі - Мн.:2005.-с.75,79,85.

  4. Беларускі гістарычны часопіс “Спадчына” №3- Мн.1994.с.117,121.

  5. Біч М.В. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік.-Мінск 1998,с.14-19.

  6. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік – Мн. 2000, с.142

  7. Корнейчік Е. М. Гісторыя Беларусі. – Мн. 1962 г., с.134

  8. Літвіноўская Ю.Н. Сацыяльно-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у складзе ВКЛ– Мн. 2003 г.№5, с.19, 21

  9. Новік Я.К.,Марцюль Г.С.,Качалау І.Л., і інш. Гісторыя Беларусі:Падручнік у 2ч.Ч.1.- Мн.:2003.-270,271.



Скачать файл (93 kb.)

Поиск по сайту:  

© gendocs.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации